Бэнэдыкт XVI павіншаваў народ Албаніі з 950-годдзем дыяцэзіі Сапы |
Святы Айцец |
22.09.2012 20:29 |
Cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў народ Албаніі з 950-годдзем дыяцэзіі Сапы. Пантыфік пажадаў, каб у гэтай краіне шырока распаўсюджвалася пасланне Хрыста, і запэўніў албанцаў у сваёй малітве. Святкаванне юбілею дыяцэзіі адбудзецца 29 верасня, у свята Міхала Арханёла, які з’яўляецца яе апекуном. Урачыстасці ўзначаліць пасланец Папы кардынал Сантас Абрыл-і-Кастэла, арцыпрэзібітэр базылікі Santa Maria Maggiore ў Рыме. У намінацыйным лісце да іспанскага іерарха Папа жадае албанскім католікам больш узрастаць у веры, якая абвяшчалася там з даўніх часоў, і браць прыклад з бл. Маці Тэрэзы з Калькуты. Таксама Святы Айцец заахвочвае албанцаў да аднаўлення хрысціянскага жыцця праз паяднанне з Богам і паміж сабой. У лісце ўзгадваецца і пра стагоддзе абвяшчэння незалежнасці Албаніі, якое будзе адзначацца 28 лістапада. Папа жадае краіне плённа развівацца ў духоўным і чалавечым разуменні.
|