У наступным годзе выйдзе чацвёртая энцыкліка Бэнэдыкта ХVI |
Святы Айцец |
13.11.2012 19:33 |
Перад Вялікаднем 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI выдасць сваю чарговую энцыкліку, прысвечаную хрысціянскай веры. Аб гэтым паведаміў амерыканскаму парталу «National Catholic Register» кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Новая энцыкліка будзе прысвечана Пасхальнай таямніцы як асноўнаму фундаменту веры. Па словах кс. Ламбардзі, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, з нагоды Года веры «Святы Айцец жадае падзяліцца з католікамі ўсяго свету сваімі роздумамі над тым, што значыць быць хрысціянінам сёння». Ксёндз Ламбардзі паведаміў таксама, што Пантыфік у дакуменце засяродзіць увагу на ролі веры ў жыцці чалавека і грамадства, а таксама на каштоўнасці хрысціянскай праўды ў свеце, пазначаным шматлікімі крызісамі. Кіраўнік Прэс-службы нагадаў, што Святы Айцец пісаў сваю энцыкліку падчас летняга адпачынку ў Кастэль Гандольфа, і яна стане для яго чацвёртай пасля «Deus caritas est», «Spe salvi» і «Caritas in veritate». (AG) |