Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папа скіраваў віншаванне на 100-годдзе незалежнасці Албаніі |
| Святы Айцец |
| 29.11.2012 20:41 |
|
«Спадар Прэзідэнт, я віншую Вас і заклікаю Бога спаслаць на Вас і ўвесь народ Вашай краіны шчодрае благаслаўленне», — напісаў у тэлеграме Бэнэдыкт ХVI, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. Насельніцтва Албаніі складае больш за 3,5 мільёнаў чалавек. З іх каля 50 працэнтаў вызнаюць іслам. Католікаў у краіне каля 15 працэнтаў. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


28 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў віншавальную тэлеграму на адрас Прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці краіны. У тэлеграме Папа запэўніў у малітве за грамадзян і кіраўніцтва краіны і пажадаў «умацавання міру, справядлівасці і росквіту народа Албаніі».
для друку
Ватыканскае радыё