Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рапарт у справе марыйных аб’яўленняў у Меджугор’і не так хутка
Святы Айцец
06.12.2012 14:08

На мінулым тыдні ў многіх СМІ прайшла інфармацыя пра тое, што ўжо ў гэтым месяцы Пантыфік атрымае рапарт у справе марыйных аб’яўленняў у Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна). Дадзеную інфармацыю аправерг прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыка Ламбардзі.

Як паведамляе gosc.pl, у інтэрв’ю амерыканскаму парталу «National Catholic Register» святар адзначыў, што камісія па дадзенаму пытанню патрабуе на выпрацоўку дакумента значна больш часу.

Раней, праўда, паведамлялася, што вынікі даследавання года стануць вядомы ў канцы 2012 г.

24 чэрвеня 1981 г. чатыром дзецям з Меджугор’я з’явілася, па іх словах, Маці Божая. На наступны дзень Панну Марыю ўбачылі яшчэ двое іх сяброў. З гэтай пары, паводле сведчанняў, Маці Божая з’яўляецца ім ўжо на працягу больш чым 25 гадоў, кіруе імі ў малітоўным жыцці і перадае праз іх кароткія пасланні ўсяму свету.

У 1991 г. епіскапат былой Югаславіі прызнаў, што дадзеныя аб’яўленні не маюць звышнатуральнага характару. У 1996 г. Апостальская Сталіца сцвердзіла, што да санктуарыя ў Босніі і Герцагавіне не варта арганізоўваць афіцыйныя пілігрымкі.

У 2010 г. было пастаноўлена стварыць пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе займацца даследаваннем справы.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.