Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Даследаванні камісіі па Меджугор’і працягнуцца да канца 2012 г.
Рымская курыя
16.02.2012 10:08

Міжнародная камісія, створаная два гады таму Кангрэгацыяй Веравучэння з мэтай праверкі сапраўднасці марыйных аб’яўленняў у Меджугор’і (Боснія і Герцэгавіна), працягвае сваю працу. Плануецца, што ўжо ў канцы 2012 года стануць вядомы вынікі даследавання.

24 чэрвеня 1981 г. чатыром дзецям з Меджугор’я з’явілася, па іх словах, Маці Божая. На наступны дзень Панну Марыю ўбачылі яшчэ двое іх сяброў. З гэтай пары, паводле сведчанняў, Маці Божая з’яўляецца ім ўжо на працягу больш чым 25 гадоў, кіруе імі ў малітоўным жыцці і перадае праз іх кароткія пасланні ўсяму свету.

У 1991 г. епіскапат былой Югаславіі прызнаў, што дадзеныя аб’яўленні не маюць звышнатуральнага характару. У 1996 г. Апостальская Сталіца сцвердзіла, што да санктуарыя ў Босніі і Герцагавіне не варта арганізоўваць афіцыйныя пілігрымкі.

У 2010 г. было пастаноўлена стварыць пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе займацца даследаваннем справы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.