| Бэнэдыкт ХVI зацвердзіў змены ў абрадах пачатку служэння Пантыфікаў |
| Святы Айцец |
| 25.02.2013 11:31 |
|
Як паведамляе Ватыканскае радыё, змены датычаць галоўным чынам інаўгурацыі новага Біскупа Рыма, якая звычайна адбываецца на плошчы Св. Пятра, і яго ўваходу на Пасад св. Пятра ў базыліцы св. Яна на Латэране. З гэтага моманту ўсе тыповыя для гэтых абрадаў жэсты будуць здзяйсняцца па-за самой цэлебрацыяй святой Імшы і адбудуцца ў асноўным перад ёй. Акт паслушэнства новаабранаму Пантыфіку будуць здзяйсняць усе кардыналы, прысутныя на інаўгурацыйнай цэлебрацыі. Змены ўнесены і ў выкарыстанне літургічнай музыкі пры пачатку Пантыфікату: цяпер выбар спеваў будзе больш вольным і дазволіць выкарыстоўваць увесь багаты рэпертуар музыкі Касцёла на працягу ўсёй яго гісторыі. (AG) |


18 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI зацвердзіў некаторыя змены ў «Ordo rituum pro ministerii Petrini initio Romae Episcopi» — рытуале, які змяшчае парадак цэлебрацый на пачатак служэння новаабраных Пантыфікаў.
для друку
Ватыканскае радыё