Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| «Папа патэлефанаваў мне ўчора вечарам і запрасіў у госці» |
| Святы Айцец |
| 15.05.2014 02:25 |
Аргенцінскі тэнісіст Хуан Манака, які прымае ўдзел у тэнісным турніры ў Рыме, 14 мая наведаў Ватыкан і сустрэўся са сваім суайчыннікам — Папам Рымскім Францішкам.Хуан Манака – прафесійны тэнісіст з Аргенціны. 54 ракетка свету па версіі АТР. Як перадае словы тэнісіста championat.com, аргенцінцу патэлефанаваў сам Пантыфік: «Ён патэлефанаваў мне ўчора вечарам і сказаў: "Хуан, ты знаходзішся ў Рыме, так што павінен заехаць да мяне ў госці". Насамрэч, мне было вельмі прыемна пабываць у Ватыкане і сустрэцца з Папам Рымскім. Убачыць яго так блізка — незвычайнае пачуццё. Усе аргенцінцы ганарацца тым, што Пантыфік родам з нашай краіны. Цяпер мяне перапаўняе любоў, якая дапаможа мне ў трэніроўках і матчах», — распавёў Хуан Манака. У маі 2013 года папа Францішак удзяліў аўдыенцыю іншаму аргенцінскаму тэнісісту Хуану-Марціну Дэль Потра. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.



для друку
Ватыканскае радыё