Папа прызначыў даты кананізацыі Маці Тэрэзы і іншых благаслаўлёных |
Святы Айцец |
15.03.2016 17:28 |
Даты былі названы Святым Айцом на Звычайным кансісторыі па кананізацыйных справах 15 сакавіка. Маці Тэрэза з Калькуты, сусветнавядомая заснавальніца Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові, будзе афіцыйна далучана да ліку святых 4 верасня. Маці Тэрэза нарадзілася ў 1910 г. у албанскай сям’і ў Скоп’е, але большую частку свайго жыцця правяла ў Індыі. У 1946 г. яна заснавала Кангрэгацыю Місіянерак Божай Любові для клопату аб найбяднейшых і пакінутых. У 1979 г. атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Памерла ў Калькуце 5 верасня 1997 г. Ян Павел II 19 кастрычніка 2003 г. у Рыме абвясціў Маці Тэрэзу благаслаўлёнай. Марыя Альжбета Хэссельблад O.Ss.S., аднаўляльніца супольнасці сясцёр брыгітак у Швецыі, і кс. Станіслаў Папчынскі, заснавальнік супольнасці айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, будуць кананізаваны 5 чэрвеня. Кананізацыя Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага хлопчыка, які падчас паўстання крыстэрос быў прысуджаны да смерці за адмову адыйсці ад каталіцкай веры, і аргенцінскага святара Хасэ Габрыэле Дэль Разарыё Бракера адбудзецца 16 кастрычніка. Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicnews.com |