Папа Францішак заклікаў да салідарнасці з Украінай |
Святы Айцец |
20.04.2016 12:35 |
«Насельніцтва Украіны доўга пакутуе ад наступстваў узброенага канфлікту, забытага многімі. Як ведаеце, я заклікаў Касцёл у Еўропе падтрымаць ініцыятыву, мной устаноўленую, каб выйсці насустрач гэтай надзвычайнай гуманітарнай сітуацыі. Загадзя дзякую ўсім, хто шчодра далучыцца да ініцыятывы, якая пройдзе 24 красавіка», — сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Пра збор ахвяраванняў для ахвяр канфлікту ва Украіне Пантыфік абвясціў 3 красавіка ў прамове перад малітвай «Regina Caeli». «Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але і жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з ўсім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых так выпрабаваных землях», — сказаў тады Святы Айцец. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |