| Асізі: Папа Францішак прыме ўдзел у малітве за мір |
| Святы Айцец |
| 02.09.2016 14:40 |
|
Як паведамляе ватыканская Зала друку, Пантфік сустрэнецца з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем І, арцыбіскупам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі, сірыйскім праваслаўным Патрыярхам Антыёхіі Ефрэмам ІІ, прадстаўнікамі іўдаізму і ісламу, з галоўным духоўным лідарам японскага накірунку будызму Тэндай, а таксама з прадстаўнікамі хрысціянскіх Цэркваў і сусветных рэлігій. Пасля экуменічнай малітвы дэлегаты розных рэлігій зачытаюць спецыяльнае пасланне, а Папа абвесціць Заклік да міру. Таксама ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы ўшануюць памяць ахвяраў войнаў хвілінай маўчання. Паводле Радио Ватикана (VGr) |


20 верасня з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір Папа Францішак наведае Асізі. Сустрэчу на тэму «Прагненне свету: дыялог рэлігій і культур» арганізоўвае Абшчына святога Эгідзія.
для друку
Ватыканскае радыё