Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI удзяліў святарскае пасвячэнне 29-ці дыяканам
Святы Айцец
30.04.2008 15:10

У гаміліі падчас урачыстай Эўхарыстыі Папа падкрэсліў, што місія святара — «несці Евангелле, каб усе спазналі радасць Хрыста і каб гэта радасць панавала ў кожным месцы». «Што можа быць лепшым, больш захапляльным, чым супрацоўнічаць у пашырэнні Слова жыцця ў свеце, перадаваць жывую ваду Святога Духа? Абвяшчаць і даваць сведчанне радасці — у гэтым сутнасць вашай місіі», — звяртаўся Святы Айцец да нэапрэзбітэраў.

Напрыканцы Бэнэдыкт XVI пажадаў новым святарам, каб надзея, укаранёная ў веры, магла ўсё больш узрастаць у іх, каб заўсёды яны «маглі быць яе мудрымі і велікадушнымі, лагоднымі і моцнымі, поўнымі павагі і вернымі сведкамі», — сказаў Папа.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.