Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новыя прызначэнні ў Апостальскай Сталіцы |
Святы Айцец |
09.06.2008 18:28 |
Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Энніо Антанэллі новым старшынёю Папскай рады па справах сям’і. Італьянскі кардынал мае 71 год і да гэтага часу з’яўляўся арцыбіскупам Фларэнцыі. Святы Айцец прызначыў пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы ў Страсбургу (Францыя) кс. Альдо Джардано. Новапрызначаны 54-гадовы італьянскі святар на працягу 13-ці гадоў працаваў Генеральным сакратаром Рады Канферэнцый Епіскапаў Еўропы. Паводле Радыё Ватыкана
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.