Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі хрысціянска-мусульманскага дыялогу |
Святы Айцец |
12.06.2008 15:12 |
11 чэрвеня 2008 г. пасля агульнай аудыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Зале Паўла VI з удзельнікамі канферэнцыі «Хрысціяне і мусульмане — сведкі справядлівасці Бога, міру і спачування ў свеце, пакутуючым ад насілля». Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Папская рада па справах міжрэлігійнага дыялогу і Міжнародны ісламскі форум «За дыялог» з Саудаўскай Аравіі ў межах скліканага ім ісламска-каталіцкага камітэту сувязі. У аудыенцыі са Святым Айцом прынялі таксама ўдзел старшыня Папскай рады па справах міжрэлігійнага дыялогу кардынал Жан-Луі Таран і сакратар Рады арцыбіскуп П’ер Луіджы Чэлата. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.