Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI яднаецца ў малітве аб міры на Каўказе з праваслаўнымі |
Святы Айцец |
12.08.2008 14:45 |
10 жніўня 2008 г. у Брыксэне (Паўночная Італія) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI перад малітваю Анёл Панскі паведаміў, што «разам з праваслаўнымі братамі» моліцца аб міры ў Паўднёвай Асеціі. Святы Айцец выказаў надзею, што дзеля спынення канфлікту бакі вернуцца да канструктыўнага дыялогу ў духу ўзаемнай павагі. Папа заклікаў найбольш уплывовыя краіны свету зрабіць усё магчымае, каб «падтрымаць ініцыятывы, накіраваныя на мірнае вырашэнне канфлікту». На заканчэнне Бэнэдыкт XVI дадаў, што «разам з праваслаўнымі братамі» моліцца аб міры «праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Езуса і ўсіх хрысціянаў». Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.