Інтэрв’ю з кусташам марыйнага санктуарыя ў Будславе |
Інтэрв'ю |
12.07.2009 15:52 |
![]()
— Традыцыйна самым галоўным момантам кожнай вялікай урачыстасці з’яўляецца святая Імша. Сёлета, у сувязі з 10-годдзем каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, будзе прачытана спецыяльная малітва да Нябеснай Апякункі, падчас якой мы ўсе з даверам даручым Яе апецы саміх сябе, нашыя сем’і, парафіі, увесь Касцёл на Беларусі. — Айцец Віктар, вядома, што ў санктуарыі Маці Божай Будслаўскай вядуцца рэстаўрацыйныя працы. Скажыце, калі ласка, на якім этапе яны знаходзяцца і чаго ўжо ўдалося дасягнуць за гэты год? — Так, многае ўжо зроблена, але многае яшчэ наперадзе. Вядзецца паэтапная рэстаўрацыя фасадаў святыні, устаўлены новыя вокны. Трэба падкрэсліць, што гэта было магчыма дзякуючы ахвяраванням вернікаў з мінскіх парафій — архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Варта адзначыць, што сёлета галоўны алтар устаноўлены з боку галоўнага фасаду, як гэта было 10 гадоў таму назад, калі адбывалася каранацыя абраза Маці Божай Будслаўскай. — Ці чакаеце Вы прысутнасці нейкіх асаблівых гасцей на ўрачыстасці? — 2 ліпеня святую Імшу будзе канцэлебраваць кардынал Казімір Свёнтэк, які ў 1998 годзе ўзначаліў цырымонію каранацыі будслаўскага абраза. Прыбудзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Плануецца, што ва ўрачыстасці таксама прыме ўдзел Апостальскі нунцый на Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч. Традыцыйна ў гэтыя дні ў Будслаў прыбываюць усе біскупы Беларусі. У гэтым годзе кардынал Казімір Свёнтэк будзе ўрачыста ўзнагароджаны граматай падзякі за тую вялікую справу, якую ён учыніў для гэтага санктуарыя Маці Божай, а таксама за пастырскую падтрымку на працягу ўсіх гадоў працы нашых братоў у Будславе. |