Сёстры назарэтанкі пра сваіх благаслаўлёных папярэдніц: яны памерлі, але адначасова яны жывуць |
Інтэрв'ю |
01.08.2013 14:41 |
1 жніўня адзначаецца 70-годдзе мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія ў гады вайны аддалі жыццё за бацькаў сем’яў і за кс. Аляксандра Зянкевіча. Сястра Марыя Стэлла і дзесяць іншых сясцёр былі расстраляны 1 жніўня 1943 г. у лесе каля Навагрудка. У жывых засталася сястра Малгажата, якая пасля гібелі сваіх паплечніц працягвала весці жыццё, поўнае веры і прысвячэння бліжнім. Catholic.by паразмаўляў з дзвюма назарэтанкамі — с. Даніэляй і с. Галінай. — Якой была мэта вашага візіту ў Беларусь? — Гэта патрэба сэрца і абавязак перад супольнасцю. Я ніколі раней не была ў Беларусі. С трымценнем сэрца я стаяла ў капліцы ў Навагрудку, дзе знаходзіцца саркафаг нашых сясцёр-мучаніц, і гэта для мяне найбольшае перажыванне. Гэта абавязак, бо трэба пазнаць супольнасці сясцёр у Беларусі, каб потым, прымаючы рашэнні, разумець, каго яны датычаць. Я хацела пазнаць правінцыю нашых сясцёр мучаніц. — Радуе, што большасць назарэтанак у Беларусі — гэта маладыя сёстры, якія прысвячаюць сябе службе на гэтых землях. — Радуе таксама тое, што сёстры, якія тут працуюць, тут нарадзіліся, яны не павінны вывучаць мову і культуру гэтых земляў, бо ведаюць іх з маленства. Яны таксама не заўсёды мелі добры прыклад веры, таму ім прасцей зразумець людзей, якія яшчэ не спаткалі Бога. — Вялікай розніцы няма. Харызмат яднае ўсіх. На розных кантынентах сёстры рэалізуюць свой харызмат — пашырэнне Валадарства Божай любові. — Сёстры беатыфікаваны, але, каб можна было іх кананізаваць, патрэбны цуд. Трэба выпрасіць канкрэтны цуд. Для мяне гэтая гадавіна больш асацыіруецца з 70 гадамі жыцця сясцёр. Іншага жыцця. Яны памерлі, але адначасова яны жывуць. Мы верым, што яны жывуць. Абраз, на якім намаляваны сёстры, паказвае іх у руху. Яны нібыта бягуць на сустрэчу з Езусам, дзеля якога аддалі сваё жыццё. Працэс беатыфікацыі паказвае, што яны рэальна прабываюць з Езусам. — У кантэксце Года веры трэба задаць сабе пытанне: якая мая вера? Сястра Малгажата жыла ў вельмі цяжкіх умовах, але трывала ў веры. Мы кажам, што яе жыццё — «белае мучаніцтва». Быць адданым Касцёлу, служыць сем’ям — гэта асноўныя каштоўнасці, якімі жывуць сёстры. Святасць супольнасці — вялікае заданне для нас. — Я думаю, што назарэтанкі павінны быць «укрытымі ў Богу», весці ўкрытае, як Езус у Назарэце, жыццё. Сястра Малгажата ўкрывалася на працягу вельмі доўгага часу, цяпер яна дзейнічае «публічна» ў духоўным жыцці пасля смерці. Я асабіста перажыла такі цуд. Калі мы рабілі рамонт генеральнага дома, сястра, адказная за рамонт, родам з Амерыкі, даверыла гэтую справу с. Малгажаце. Для мяне гэта быў прыклад вялікага даверу. Размаўляў кс. Юрый Марціновіч |