Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Другая канферэнцыя а. Пятра Фраштэнгі OCD на рэкалекцыях для прыхильнікаў духоўнасці Кармэлю

Тэрэзіянская малітва

Абмен любоўю

Малітва ў разуменні св. Тэрэзы — гэта месца перажывання любові Бога. Любоў з’яўляецца найважнейшым элементам малітвы, якую разумеем як размову з Тым, пра каго ведаем, што нас любіць. Малітва адбываецца на ўзроўні сэрца. Сэрца паводле Бібліі — гэта крыніца свядомай, разумнай і свабоднай індывідуальнасці чалавека, месца прыняцця рашэння, няпісаных законаў і таемнай дзейнасці Бога. У Старым Запавеце сэрца азначае шырэй трактаваны ўнутраны свет чалавека. Акрамя пачуццяў, яно змяшчае ў сабе ўспаміны, думкі, намеры і рашэнні. Як ў Старым, так і Новым Запавеце сэрца з’яўляецца месцам сустрэчы з Богам.

Святая Тэрэза спазнала гэтую праўду. Сама ў сваім унутраным свеце сустрэла Бога, жадаючага адорваць.

У малітве яна кладзе націск на акты любові. Любоў з’яўляецца сэрцам малітвы: рэч не ў тым, каб шмат разважаць, а ў тым, каб шмат любіць. Гаворачы пра разважанне, святая мае на ўвазе разважанне падчас малітвы, але, вядома, яно ніколі не было адзіным элементам малітвы. У разважанні ўдзельнічае не толькі розум, аднак жа тых, хто так думае, святая папярэджвае, што хоць без розуму, як ім здаецца, нічога не ўчыніць, але воля мае пазітыўны для сябе пажытак і дае новыя сілы. 

Намерам малітвы св. Тэрэзы з’яўляецца не медытацыя, заснаваная выключна на дзейнасці розуму. І рэч не аб тым, каб узяць адпаведную тэму, аналізаваць яе і думаць толькі пра яе. На малітве трэба імкнуцца пазнаць Бога так, каб Яго палюбіць. Тое, чаго Тэрэза прагне больш за ўсё, ёсць любоў. Узвышэнне душы не палягае на тым, каб шмат разважаць, але толькі на тым, каб шмат любіць.

Сустрэча з Богам

У гэтым пункце хочам прадставіць чарговы элемент медытацыі, які св. Тэрэза акрэслівае як «быць разам з кімсьці, размаўляць пра штосьці, абмяркоўваць штосьці, далучыцца да кагосьці». Малітва становіцца прыязнымі суадносінамі з Богам.

Святая Тэрэза, вызначаючы заданні розуму на медытацыі, перасцерагае, каб на яго працу не прысвячаць усёй малітвы. Свой метад малітвы Тэрэза называе так: намагалася ўявіць Хрыста ў сваёй душы . Значыць, медытацыя, на яе думку, — гэта звернутая ўвага на асобу Хрыста, якая мае месца ў сэрцы чалавека. Галоўнай дзейнасцю з’яўляецца суіснаванне з Богам і ўяленне Яго сабе. Такі спосаб медытацыі Тэрэза называе малітвай засяроджання. Прабыванне з Богам ва ўласнай душы і ёсць сутнасцю тэрэзіянскай медытацыі. Святая выпрабавала розныя спосабы, але не знайшла лепшага, чым блізкасць Езуса, падтрымліваючага малітву.

Праўда пра Бога, існуючага ў душы чалавека, паводле св. Тэрэзы, мае асаблівае значэнне. З увагай на гэтую праўду святая разумее малітву як уваходжанне ў сябе саміх. У гэтай дзейнасці асаблівае месца займае ўяўленне, пры дапамозе якога чалавек можа ўявіць Хрыста ва ўласнай душы. Актыўнасць фантазіі падчас медытацыі дапамагае падрымаць кантакт з Богам.

Аднак жа ёсць душы, якія не ўмеюць карыстацца фантазіяй. У такім выпадку Тэрэза вучыць, што, нягледзячы на гэта, існуе магчымасць накіравання на Бога сваёй веры і суіснавання з Ім. Адной з іх з’яўляецца выкарыстанне абразка з выяваю Пана. Гэта дапамагае сканцэнтравацца і дазваляе падтрымаць з Ім кантакт .

Прыязнасць

Бог ёсць Любоў. Праз любоў Ён стварыў чалавека, праз любоў яго збавіў і праз любоў прызывае да аб’яднання з сабою. Бог прысутны ў чалавечай душы містычным, уласным і аб’ектыўным чынам. Ён трывае ў актыўнай любові і заклікае чалавека да сустрэчы з сабою. Арыентацыя чалавечай любові ў адносінах да Бога-Любові, блізкія суадносіны прыязнасці Бога і чалавека можна назваць малітвай паводле св. Тэрэзы ад Езуса. А значыць, малітва для св. Тэрэзы — гэта прыязныя суадносіны з Богам.

У «Кнізе Жыцця» Тэрэза дае класічную дэфініцыю разважанню: «Унутраная малітва, на маю думку, гэта нічога іншага, як даверныя і прыязныя суадносіны з Богам, якія выяўляе  паўтораная па некалькі разоў адасобленая размова з Богам». (У арыгінале гэта гучыць так: «No es otra cosa oración mental, a mi parecer, sino tratar de amistad, estando muchas veces tratando a solas con quien sabemos nos ama»). Такое апісанне малітвы св. Тэрэзы «ёсць, як сцвярджаюць некаторыя, сінтэзам духоўнага досведу — аскетызмам пачынаючы і містыкай заканчваючы».
 
Бог аб’явіўся св. Тэрэзе як верны Сябар, што дазволіла ёй зрабіць выснову: малітва ёсць суадносінамі з Сябрам. Прымяненне св. Тэрэзай чалавечай катэгорыі прыязнасці (сяброўства), якая адначасова з’яўляецца істотнай катэгорыяй біблійнага аб’яўлення Бога, як і ўся яе малітоўная місія, мае свае карані ў антрапалогіі і Бібліі.

Малітва ёсць абменам узаемнай любоўю — любоўю Божай да нас і нашай любоўю да Бога. У малітве, якую разумеем як прыязныя адносіны, націск знаходзіцца на дзвюх асобах, якія адорваюць адна адну ўзаемнай прыязнасцю. Малітва трактуецца як двухбаковы абмен. Бог з’яўляецца Сябрам таго, хто моліцца, і менавіта такога Бога св. Тэрэза адкрыла ў сваёй малітве. Терэза трактуе малітву як выйсце з уласнага «я» і дасягненне асобы Хрыста.

Для ўзнікнення такой малітвы неабходны роўны настрой. Па сутнасці, для сапраўднай любові і трывалай прыязнасці неабходна, каб з абодвух бакоў быў аднолькавы настрой і ўмовы. З боку Пана, вядома, не можа не хапаць чагосьці, але наша, чалавечая натура сапсаваная, пажадлівая і няўдзячная. Няроўныя ўмовы вынікаюць з таго, што чалавек у параўнанні з Богам — нішто, а Бог — Стварыцель, і толькі з Яго боку можа брацца пачатак сяброўскіх суадносін. 

«Тэрэза кладзе націск на няроўнасць гэтай любові, а адначасова з усёй сілы падкрэслівае, што нават калі чалавек Яго не любіць, то Бог заўсёды любіць. А шчырым і руплівым душам дае пазнаць, што іх любіць». Чалавек, як удзельнік абмену любоўю, павінен паступова выходзіць са сваёй пустаты, дзякуючы ініцыятыве Бога.

Асабліва важнай высновай, якая выцякае з такога падыходу да малітвы, з’яўляецца наяўнасць яе сувязі з жыццём. «Тэрэза з Авільё не раз’ядноўвае малітвы і жыцця, альбо, скажам, жыцця малітвы, часу, які папярэджвае ці надыходзіць пасля прывілеяванай сустрэчы». Малітва і жыццё ўзаемапранікаюць і ўзаемна дапаўняюць адно аднаго, яна ўздзейнічае на жыццё, а жыццё — на яе.

Неабходна памятаць адно: не будзем людзьмі малітвы, калі звузім малітву выключна да абавязковай малітвы. Каб стаць чалавекам малітвы, трэба маліцца ў кожны час. Пэўная асоба кажа: «Калі не чытаем, не разважаем і не молімся, акрамя абавязковай малітвы; калі ахвотна не гаворым пра Бога і не трываем перад Ім у маўчанні ўласнага сэрца; калі не знаходзім задавальнення ў ціхай, непрыкметнай працы, якая дазваляе маліцца як мага прасцейшым спосабам — у дарозе, у лесе, падчас заняткаў, то і ў медытацыі таксама не будзем людзьмі малітвы» (T. Merton).

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску