Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
Дарагія дыяцэзіяне!

Бягучы год вельмі важны ў жыцці Каталіцкага Касцёла ва ўсім свеце і ў нашай краіне. Мы перажываем 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Гэта вельмі важная і ўзнёслая для нас падзея, да якой мы рыхтаваліся на працягу адмысловай навэнны. Марыя, аб’явіўшыся траім пастушкам — Гіяцынце, Францішку і Луцыі, — перадала пасланне для ўсяго свету. З Яе словамі былі звязаны таямніцы, а таксама канкрэтныя просьбы і абяцанні.

Падчас аб’яўленняў Фацімская Пані паказвала загубленасць свету, які страціў Бога і маральныя нормы, адкідваючы Божыя запаведзі. Яна перасцерагала, што шмат душ ідзе ў пекла. Праз пасрэдніцтва пастушкоў прасіла аб малітве і пакаянні, каб выратаваць свет ад вайны, а людскія душы — ад асуджэння. Прасіла ахвяраваць цярпенні як кампенсацыю Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса і Беззаганнаму Сэрцу Марыі за грахі і знявагі.

Добра ведаем, што асаблівым клопатам Марыя агарнула нашу зямлю, на якой мы жывём. Яна выразна заклікала, каб Святы Айцец прысвяціў Расію Яе Беззаганнаму Сэрцу ў спецыяльным урачыстым акце малітвы, што адбылося 25 сакавіка 1984 г. Здзейсніў гэта св. Ян Павел ІІ. Неўзабаве распачаўся час асаблівай ласкі, адраджэння нашай веры, вяртання і адбудовы касцёлаў, будаўніцтва новых святыняў, адраджэння структур Касцёла, адкрыцця семінарыі, аднаўлення нашай Пінскай дыяцэзіі.

Мы можам сёння з глыбокім перакананнем сцвярджаць, што абяцанні Марыі споўніліся і надалей здзяйсняюцца на нашых вачах. Таксама дзякуючы і нашым малітвам, пастам і прынятым цярпенням Фацімская Пані адорвае наш пінскі Касцёл і нашу краіну спакоем. Дзякуючы нашай актыўнасці ў распаўсюджванні Яе культу мы сапраўды адчуваем сябе Яе дзецьмі, адчуваем Яе святую прысутнасць і апеку. Мы верым усім сэрцам, што фацімскія абяцанні, перададзеныя праз дзяцей у 1917 г., здзяйсняюцца, прамянеюць спакоем, абуджаюць любоў да Касцёла, а таксама клопат аб збаўленні нашых братоў і сясцёр.

У гэтым годзе, прысвечаным Марыі, а асабліва ў месяц май, мы не можам не ўзгадаць, што ў нашых намаганнях на шляху да збаўлення і святасці ад самага пачатку існавання дыяцэзіі нас падтрымлівае наш нябесны Заступнік — святы Андрэй Баболя. Ён абвяшчаў слова Божае нашым продкам, удзяляў сакрамэнты, быў замучаны і забіты за веру, бо ў сэрцах людзей не хапала адзінства і згоды, бо панавалі канфлікты і нянавісць. А сёння Ён заступаецца за нас. Святы Андрэй Баболя нагадаў пра сябе. Былі знойдзены Яго рэліквіі. А знакі і цуды, якія выпрошваліся праз Яго заступніцтва, умацоўваюць веру, вядуць да адзінства і напаўняюць сэрцы надзеяй.

Таму мы ўсе радуемся гэтаму святому Палескай зямлі. Дзякуем добраму Богу за гэты незвычайны дар Яго заступніцтва. Няхай гэтыя майскія дні ў нашай дыяцэзіі будуць напоўнены малітвай да Маці Божай і да св. Андрэя Баболі, няхай прынясуць нам спакой і багацце духоўных дароў, якімі зможам падзяліцца з іншымі.

Сардэчна заклікаю, каб ва ўсіх касцёлах нашай дыяцэзіі была ўзнесена да Бога малітва Навэнны перад урачыстасцю св. Андрэя Баболі (з 7 па 15 мая). А 16 мая ў кожным касцёле будуць цэлебравацца ўрачыстыя святыя Імшы, да ўдзелу ў якіх сардэчна ўсіх заахвочваю.       
Умілаваныя! Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар нашага святога апекуна адбудуцца сёлета 20 мая ў суботу. Распачнём іх у 12.00 каля крыжоў адзінства, на месцы, дзе быў схоплены і распачаў свой мучаніцкі шлях св. Андрэй Баболя, на цяперашняй вул. Леніна ў Іванаве (Янаве Палескім). Адтуль пройдзем у традыцыйнай працэсіі з рэліквіямі святога да санктуарыя. Там у 13.00 адбудзецца ўрачыстая св. Імша, падчас якой будзем праслаўляць Бога і дзякаваць за дар фацімскіх аб’яўленняў і заступнітцва св. Андрэя Баболі.

Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу ў гэтых урачыстасцях. Няхай нашы духоўныя высілкі пілігрымавання ў дыяцэзіяльны санктуарый у Іванаве прынясуць благаслаўлёны плён усяму мясцоваму Касцёлу, для ўсіх шанавальнікаў Маці Божай і заступніка Палесся — святога Андрэя Баболі.

З пастырскім благаслаўленнем,
+ Антоні Дзям’янка
      Біскуп Пінскі
Пінск, 2 мая 2017 г.

Шаноўныя святары абвесцяць гэты камунікат падчас кожнай св. Імшы ў нядзелю 7 мая і размесцяць яго тэкст на дошцы аб’яў у парафіі ўвесь месяц май.

Адноўлена 05.05.2017 15:07
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску