Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Чацвёртая канферэнцыя а. Пятра Фраштэнгі OCD на рэкалекцыях для прыхільнікаў духоўнасці Кармэлю

Тэрэзіянская малітва

Умовы малітвы (любоў, ахвяра, пакора, дэтэрмінацыя) 

3.  Нязломнае пастанаўленне (дэтэрмінацыя)

Усім тым, хто прагне распачаць медытацыю, Тэрэза ад Езуса раіць прыступіць да яе з нязломным рашэннем, г.зн. з поўнай дэтэрмінацыяй. Гэта павінна быць моцнае і цвёрдае пастанаўленне не пакідаць выбраную дарогу малітвы. З аднаго боку, нязломнае пастанаўленне павінна тычыцца шляху да мэты разважання, якім з’яўляецца чэрпанне з крыніцы жывой вады — сузірання, а з другога боку — вытрымка на гэтай дарозе малітвы.

Малітва, пад якой разумеем сяброўства з Богам, патрабуе поўнай адданасці, накіравання ўсяго жыцця на Бога. Дасягнуць гэтага можна толькі адрокшыся ад граху, адмовіўшыся ад эгаістычнай любові і забыўшыся пра сябе. І далей вучыць нас настаўніца малітвы: «Усё абапіраецца толькі на тым, каб мы поўнасцю Яму аддаліся і не абмяжоўвалі Яго дзеянняў ў нас... Праўда, што Пан не хоча прымушаць нашай волі, таму прымае тое, што мы даём. Аднак поўнасцю нам сябе не аддасць датуль, пакуль мы цалкам не даверымся Яму». Нязломнае пастанаўленне звязана са стойкасцю на малітве: хто б ні пачаў аддавацца ўнутранай малітве — няхай не траціць ахвоты.

Тэрэза сама ведала, колькі каштуе вернасць на малітве. Прыклад яе жыцця сам паказвае значэнне прысвячэння сябе медытацыі на працягу ўсяго жыцця, таму што доўгія гады ўнутраная малітва была для яе жахам. Гэта прывяло таксама і да таго, што Тэрэза на нейкі час перастала медытаваць. Аб гэтым яна дае нам такое сведчанне: «вяртаючыся тады да тых, хто прагне напіцца гэтай вады жывой і ісці дарогай, якая вядзе да яе... Думаю, што ўсё заключаецца ў тым, каб прыступіць да справы з нязломным пастанаўленнем: не спачну, пакуль не дасягну мэты. Няхай прыйдзе што хоча, няхай баліць як хоча, няхай наракае хто хоча, няхай уласная няздольнасць стогне і гаворыць: не дойдзеш, памрэш у дарозе, не вытрымаеш усяго гэтага, няхай і ўвесь свет абрынецца з пагрозамі».

Ксёндз Аляксандр Жыхлінскі разумее стойкасць на малітве як унутранае настаўленне, моцнае перакананне, што Бог выслухае нашы просьбы. Такім чынам, стойкасць аб’яднана з верай. Неабходнасць стойкасці на малітве звязваецца таксама з адвагай, якая дазваляе проціпастаўляцца цяжкасцям. Ён лічыць таксама, што галоўнай ідэяй разважання і ёсць стойкасць.

Рэгулярная медытацыя, не зважаючы на цяжкасці, стомленасць і некаторае нежаданне, прыводзіць да яе паглыблення. Таксама навык — як вынік прызвычаення — узрастае і становіцца навыкам малітвы. Навык малітвы поўнасцю аб’ядноўваецца з чалавекам, а чалавек, у сваю чаргу, аддаецца ёй лягчэй і з большай радасцю. Пазітыўную звычку медытаваць, як навык, паводле святой, можна дасягнуць праз пастаянную ўнутраную працу і рэгулярную практыку малітвы. Гэтая звычка, у сваю чаргу, вядзе да ўлады над пачуццямі з мэтай іх сканцэнтравання. Поспехам стойкасці, яе плодам ёсць здольнасць — устойліва і працягла канцэнтрыраваць унутраныя пачуцці на медытацыі. Калі стойка і ўпарта, кожны дзень — вучыць Тэрэза — вядзём такую барацьбу, у кароткі час выразна ўбачым, як шчодрая праца гэтай барацьбы акупляецца. Толькі пачнём маліцца, а ўжо пачуцці, паслухмяныя, як пчолы, злятаюцца ў вуллі вырабляць мёд.

Гэтае патрабаванне «determinada determinación» (нязломнае пастанаўленне) патрабуе жыцця, поўнасцю накіраванага на асобу Хрыста і падабенства да Яго. «Гэта цудоўная аксіёма (бясспрэчны факт) св. Тэрэзы. Поўнасцю прыняць Бога, адкрыта сустрэць Яго, можна толькі тады, калі мы неадкладна, без агаворак і падзелу аддадзім Яму сябе».

4. Пакора

Пра пакору мы ўжо гаварылі на адным з дзён засяроджання, цяпер паўторым толькі тое, што адносіцца да малітвы.

Чаму пакора з’яўляецца адной з умоваў унутранай малітвы? Адказ тут просты і зразумелы. Хрысціянская малітва — гэта перш за ўсё дар ласкі, а не ўласнае ўменне. Яна ёсць ласкай, якую Бог улівае ў душу молячагася. Таму толькі пакорны, адкрыты на ласку чалавек можа прыняць дар малітвы. Маліцца па-сапраўднаму ўмее толькі асоба, якая бярэ прыклад са св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, якая вучыць нас «станавіцца перад Богам з пустымі рукамі». Гэтыя сімвалічныя «пустыя рукі» з’яўляюцца вобразам чалавека, адкрытага на дар малітвы, пакорнага і ўмеючага прыняць Божае дзеянне.  
Пакора — гэта прызнанне ўласнай грэшнасці, зневажэння і прабуджэнне акту веры. Пакора — гэта нястомленая память аб тым, што не я малюся, а Дух Святы моліцца ў нас.

Пакора — гэта дар акцэптацыі слабасці, убогасці, сваёй нязначнасці; гэта ўсведамленне таго, што Бог — гэта ўсё; дасведчанне спусташэння, убогасці, небыцця.

Гэта даверлівае і радаснае пагаджэнне са слабасцю становіцца крыніцай усіх духоўных каштоўнасцей.  

Пакора лічыцца фундаментам унутранай малітвы. Тэрэза сцвярджае, што чым больш душа прыніжаецца на малітве, тым вышэй Бог яе ўзносіць. Пакора мае моцную сувязь з малітвай, і таму святая з Авільё бачыць у ёй галоўную апору малітвы, якая ставіць чалавека ў адпаведнай паставе перад Богам. Сапраўдная пакора засноўваецца перш за ўсё на добраахвотнай гатоўнасці да ўсяго, што прапануе нам Пан, і на поўнай свядомасці, што мы нягодныя звацца Яго слугамі.

Роля гэтай цноты засноўваецца таксама на падрыхтоўцы душы да медытацыі і стварэнні ў ёй малітоўнага стану, які дазваляе ўсвядоміць поўную залежнасць ад Бога.

Толькі пакорны чалавек можа маліцца і адкрываць сваё сэрца на Божы дар малітвы.

Малітва патрабуе пакоры молячагася, аб’яднанай з просьбай «памнажэння веры». Пакора — гэта вера ў словы Хрыстуса: «без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15, 5). У рэчаіснасці гэта азначае, што сам чалавек няшмат можа дасягнуць. Пыхлівы — будзе спадзявацца толькі на ўласную здольнасць медытацыі і ўласны метад. Аднак жа яго медытацыя ніколі не пераменіцца ў кантэмпляцыю, якую Бог улівае ў чыстае і пакорнае сэрца. Плодам саманадзейнасці, у выніку аслаблення веры і пакінутага высілку аскетызму, з’яўляецца стома, памяншэнне чуйнасці і неахайнасць сэрца. Верны малітве чалавек таксама можа перажываць балючыя перыяды расчаравання, толькі не паддаецца ім.

Пакорны не здзіўляецца сваёй беднасці. Яна спрыяе яшчэ большай даверлівасці і стойкасці ў барацьбе. Яго барацьба абапіраецца на пільнасць і паставу сэрца, якое ў сваёй прастаце не ўзнімае ля сябе шуму. Безупынная прысутнасць пры Езусе падчас канання і пры труне Яго, пакорная чуйнасць сэрца — гэта ўмовы прыслухоўвання да голасу Бога. Калі Яго слова падае нібыта на скалу, то падымае барацьбу аж да яго ачышчэння, аж да поўнага навяртання.

Заканчваем нашы разважанні на тэму медытацыі. У ёй заключаны нашы суадносіны з Богам, якія ператвараюцца ў трывалае сяброўства. Медытацыя нам неабходна таму, што, дзякуючы ёй, мы прысутнічаем пры Богу і ўзрастаем у ласцы. Вернасць медытацыі — гэта ўмова развіцця нашага духоўнага жыцця. Давайце адновім нашу ўнутраную малітву, будзем маліцца з яшчэ большай стараннасцю, адкрыемся на Божую ласку і дары, якія атрымоўваем падчас медытацыі.  

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску