Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прамова біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на адкрыццё і асвячэнне памятнага знака "Паклонны Крыж" на месцы ўзарванай святыні Фара Вітаўта ў Гродне

Ваша Высокапрэасвяшчэнства! Уладыка Арцемій!

Паважаныя прадстаўнікі дзяржаўнай улады!

Улады нашай вобласці і горада Гродна!

Дарагія удзельнікі цырымоніі адкрыцця і асвячэння памятнага знака на месцы разбуранага храма!

Усё ў зямным жыцці мае свой пачатак і заканчэнне! I толькі Бог ёсць вечны. Сваеасаблівым сімвалам вечнасці з’яўляецца гэты памятны знак, які мы сёння асвячаем.
 
Святым з’яўляецца само месца, на якім – можна сказаць нядаўна – узвышаўся велічны храм. Адвечны Бог у сваім неспазнаным Провідзе сваеасаблівым чынам спалучыў у гэтай святыні дзве братнія хрысціянскія канфесіі - каталіцкую і праваслаўную. На працягу стагоддзяў тут адбываліся хрысціянская набажэнствы і засяроджвалася жыццё першай у Гродна каталіцкай парафіі. Гісторыя гэтага месца дакладна адлюстроўвае змены, якія адбываліся ў жыцці нашага грамадства. Гады росквіту атручвалі войны, пажары і знішчэнні, пасля якіх ізноў прыходзілі часы  супакою і адбудовы.

Гэта месца памяці аб нашых хрысціянскіх каранях і мінулых пакаленнях жыхароў  горада.

Вельмі спадзяемся, што праз сённяшняе асвячэнне помніка-знака, гэта месца для ўсіх нас будзе не толькі месцам успаміну, але і напаміну пра ўшанаванне кожнага храма. Напаміну пра ўзаемную пашану вернікаў розных веравызнанняў і розных рэлігій.

Небяспечныя тэндэнцыі і падзеі, якія адбываюцца ў сучасным свеце, пагражаюць знішчэннем чалавечага жыцця і ўсіх адвечных хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Перад гэтымі выклікамі сучаснасці хрысціянам і ўсім людзям добрай волі неабходна засяроджвацца на тым, што усіх нас аб'ядноўвае, і не думаць аб тым, што нас падзяляе. Трэба забыцца аб варожасці і сваіх уласных крыўдах.

Няхай гэты помнік-знак будзе заклікам для ўсіх нас да захавання вернасці Хрысту і Яго запаведзям любові да Бога і бліжняга.

Шчыра дзякую ініцыятарам, свецкім уладам, усім тым, хто прычыніўся да сённяшняй урачыстасці. Адудзяч вам усім, Божа!

Будзем жа ўсе разам клапаціцца пра захаванне нашых традыцый, пра будучыню нашага народу і росквіт нашай Роднай зямлі!

(Молімся:) Божа, Ты жывеш у недасяжным святле. Ні Найвышэйшыя Нябёсы, ні стварэнні чалавечых рук  не могуць ахапіць Цябе. Аднак Ты дазволіў узнесці гэты знак, з’яднаў сэрцы і намаганні многіх людзей, каб ён з’явіўся на гэтым месцы.

Будзь, Божа, праслаўлены за гэтую справу чалавечых рук. Адары вечнай узнагародай усіх нашых памерлых продкаў, якія на гэтым месцы праз стагоддзі ўзносілі да Цябе свае малітвы, і ўвядзі іх у Сваю вечную святыню.

Благаславі, Добры Божа, у Тройцы Адзіны, таксама нас, хто з удзячнасцю ўспамінае іх справы і ахвяры, хто аддае Табе пашану на гэтым месцы. Каб мы сталі жывымі камянямі Святыні, якую Ты ўзносіш моцаю Святога Духа, каб валадарыць на зямлі і ў небе на вякі вечныя. Амэн.

Адноўлена 08.06.2014 13:24
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску