Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасланне Папы Францішка з нагоды 500-годдзя з дня нараджэння cвятой Маці Тэрэзы ад Езуса

Дарагія браты!

28 сакавіка 1515 года ў Авіле нарадзілася дзяўчынка, якая праз некаторы час стане ўсім вядомая як cвятая Тэрэза ад Езуса. У межах падрыхтоўкі да 500-годдзя з дня яе нараджэння скіроўваю свой позірк на гэты горад, каб падзякаваць Пану Богу за дар гэтай вялікай жанчыны і заахвоціць вернікаў умілаванай дыяцэзіі ў Авіле і ўсіх іспанцаў да вывучэння як жыцця гэтай вядомай заснавальніцы кармэлітанскага ордэну, так і да чытання яе прац, якія разам з яе дочкамі у кармэлітанскіх кляштарах, рассеяных па свеце, не перастаюць нам расказваць пра тое, кім і якой была Маці Тэрэза і чаму можа навучыць нас, мужчын і жанчын нашых часоў.

У школе святой вандроўніцы вучымся быць пілігрымамі. Вобраз дарогі ¬можа быць вельмі добрым сінтэзам урокаў яе жыцця і прац. Тэрэза разумела жыццё як дарогу дасканаласці, па якой Бог праводзіць чалавека з прыстанку да прыстанку, аж да спаткання з Ім, і адначасова ставіць яго на дарозе да іншых людзей. Якімі дарогамі нас хоча весці Бог, калі мы ідзём па слядах святой Тэрэзы, якая трымае нас за руку? Я хацеў бы тут прыгадаць чатыры з іх, якія для мяне асабіста з’яўляюцца вельмі добрымі: гэта сцежкі радасці, малітвы, братэрства і маёй сучаснасці.

Тэрэза ад Езуса заахвочвае сваіх сясцёр служэнне “спаўняць з радасцю” (…) Праўдзівая святасць — гэта радасць, бо “сумны святы — гэта сумны святы”. Святыя, перш чым становяцца адважнымі героямі, напаўняюцца плёнамі Божай ласкі, якая ўдзяляецца людзям. Кожны святы паказвае нам нейкую рысу невычэрпнага багацця аблічча Бога. У святой Тэрэзе сузіраем Бога, які, хоць і з’яўляецца “Найвышэйшай Веліччу, Вечнай Мудрасцю”, (…) аб’яўляецца як хтосьці блізкі: Бог радуецца з намі. Чым больш яна адчувала Яго любоў, тым больш у святой абуджалася радасць, якую яна не магла схаваць і выпраменьвала вакол сябе. Гэтая радасць з’яўляецца дарогай, якой трэба ісці ўсё жыццё. Яна не часовая, павярхоўная, крыклівая. Яе трэба шукаць каля самых “пачаткаў” (…)  Яна выражае ўнутраную радасць душы, бывае пакорнай і “сціплай” (….).  Ідучы, яна не дабіваецца таго, каб абмінаць вырачэнні, цярпенні ці крыж. Мы знаходзім яе ў час, калі яна зносіць мукі і боль (..), сузіраючы Укрыжаванага і шукаючы Змёртвыхпаўсталага (..). Дзякуючы гэтаму радасць святой Тэрэзы не эгаістычная і не фармальная. Так, як нябесная радасць, грунтуецца на “радасці ад таго, што ўсе весяляцца”(..), аддаючыся служэнню іншым з бескарыслівай любоўю. Святая прамаўляе сёння да нас, асабліва да маладых, так, як некалі сказала адной манаскай супольнасці, у якой былі цяжкасці: “Не пераставайце радавацца (…). Евангелле – гэта не торба свінцу, якую цягнем за сабой з цяжкасцю, а крыніца радасці, якая напаўняе Богам сэрца і схіляе да службы братам! Святая таксама ішла дарогай малітвы, якую прыгожа акрэсліла як “наладжванне сяброўства,якое завязваецца сам-насам з Тым, пра якога ведаем, што нас любіць” (...) Калі наступаюць “цяжкія” часы, неабходны верныя сябры Бога для падтрымкі тых слабых”. (...)  Малітва – гэта не ўцёкі, не схованка ў мыльнай банцы, не ізаляцыя, а рух наперад у сяброўстве, якое чым больш узрастае, тым больш уваходзіць у кантакт з Панам, “сапраўдным сябрам” і верным таварышам падарожжа, з якім усё можна перанесці, бо “Ён дапамагае і ўзмацняе нас, ніколі не падманвае (..). Малітва “не заключаецца ў тым, каб многа думаць, але больш, чым думаць, трэба любіць”(...) , гэта погляд на Таго, хто не перастае з любоўю глядзець на нас і цярпліва нас пераносіць. (...) Бог можа весці да сябе душу рознымі дарогамі, але малітва – гэта “надзейная дарога”(…) Калі мы сыдзем з гэтай дарогі, то абавязкова заблукаем (...) Гэтыя парады святой актуальныя і цяпер. Накіруемся дарогай малітвы з упэўненасцю, не затрымліваючыся, аж да канца! Гэта вельмі важна, асабліва для кансэкраваных асоб. У часовай культуры жывіце вернасцю “назаўсёды. Назаўсёды, назаўсёды” (…), у свеце без надзеі паказвайце плёны “любячага сэрца” (...), у супольнасці з вялікай колькасцю ідалаў будзьце сведкамі таго, што “дастаткова толькі Бога” (…).

Тую дарогу мы не можам пераадолець самі, але толькі разам. Для святой рэфарматаркі сцежка малітвы прабягае дарогай братэрства ў лоне Маці Касцёла. Такая была вышэйшая воля, якая нарадзілася з Божага натхнення і жаночай інтуіцыі на праблемы сучаснага ёй Касцёла і грамадства: стварэнне невялікіх жаночых супольнасцяў, якія па прыкладзе “калегіі апосталаў” наследвалі б Хрыста, жывучы ў прастаце Евангелля, і падтрымлівалі б Касцёл убогім жыццём і малітвай. Для таго, “сёстры, сабраў Ён нас у гэтым доме” (...), і такое было абяцанне, што “Хрыстус будзе жыць з намі” (…)Якое цудоўнае азначэнне братэрства ў Касцёле: ісці разам з Хрыстом як браты! Для дасягнення гэтай мэты Тэрэза не дае шмат парад, толькі тры: узаемная любоў, адрачэнне ад усяго і сапраўдная пакора, якая, “хоць яе і называюць напрыканцы, з’яўляецца галоўнай і замыкае ў сабе ўсе астатнія цноты” (…). Як я прагну, каб цяпер існавалі такія хрысціянскія супольнасці, у якіх бы рэалізавалася гэта дарога: хадзіць у пакорнай праўдзе, якая вызваляе нас ад нас саміх, каб больш любіць іншых, а перадусім самых убогіх. Няма нічога прыгажэйшага, чым жыць і паміраць як дзеці Маці Касцёла.Менавіта таму, што Касцёл з’яўляецца маці адчыненых дзвярэй, заўсёды знаходзіцца ў дарозе, якая вядзе да людзей, каб несці ім “жывую ваду” (...). Святая пісьменніца і настаўніца малітвы адначасова была заснавальніцай кляштараў і місіянеркай на дарогах Іспаніі. Яе містычны вопыт не аддаліў яе ні ад свету, ні ад людскіх клопатаў. Наадварот, даў ёй новы імпульс і адвагу для спаўнення штодзённых абавязкаў, бо і “сярод гаршчкоў Пан нам дапамагае” (…). Перажывала яна цяжкасці свайго часу, не паддаючыся спакусе горкага наракання. Прымала ўсё ў веры як магчымасць зрабіць на той дарозе хоць адзін крок наперад. Таму што “на тое, каб Бог удзяляў вялікія дары той, якая Яму праўдзіва служыць, заўсёды спрыяльны час” (…). Сёння Тэрэза кажа нам: больш маліцеся, каб маглі зразумець тое дабро, што адбываецца вакол, і дзякуючы гэтаму лепш дзейнічаць. Малітва перамагае песімізм і нараджае добрыя ініцыятывы (…). Такі тэрэзіянскі рэалізм, які патрабуе ўчынкаў, а не эмоцый, любові, а не ілюзій; рэалізм пакорнай любові замест цяжкага аскетызму! Часамі святая рэзюміравала свае цудоўныя лісты, кажучы: “Мы ў дарозе” (…), – як заклік давядзення да канца распачатай справы. Калі свет палымнее, нельга траціць час на няважныя справы. Няхай усіх захопіць святое памкненне выйсці і прайсці дарогамі сучаснасці з Евангеллем у руках і Духам у сэрцы!

“Час ісці!” (…) Гэтыя словы Святой Тэрэзы з Авілы, сказаныя перад смерцю, з’яўляюцца сінтэзам яе жыцця і становяцца для нас, а перадусім для кармэлітанскай сям’і, для яе землякоў і ўсіх іспанцаў, спадчынай, якую трэба захоўваць і памнажаць.

Дарагія браты, разам з маім сардэчным прывітанем прамаўляю да ўсіх: “Час ісці, ходзячы дарогамі радасці, малітвы, братэрства, перажываючы гэты час як ласку! Пойдзем дарогамі жыцця, і няхай святая Тэрэза трымае нас за руку. Няхай яе сляды заўсёды вядуць нас да Езуса.

Прашу вас маліцца за мяне, бо вельмі гэтага патрабую. Няхай Езус вас благаславіць, а Панна Марыя няхай сцеражэ!

Па-братэрску,
Францішак

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску