Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канферэнцыі а. Пятра Фраштэнгі OCD для Трэцяга Ордэну кармэлітаў босых

Хто (што) абудзіць свет, каб любіць Пана?

Абуджэнне

Мы патрабуем неадкладна рухацца, прачнуцца, з дапамогай Пана, патэнцыялу, які ёсць у нас, каб мы маглі, як казаў Папа Францішак, абудзіць свет. Гэта апошняе сцвярджэнне ў апошняй справаздачы пра стан Ордэну, якое прагучала на Надзвычайным Дэфініторыі ў Карэі ў 2014 годзе. Але як пачаць рухацца, каб парушыць свет? Што нас можа абудзіць, каб любіць Пана?

Адным з любімых слоў св. Тэрэзы выступае despertar, якое тлумачыцца па-рознаму: будзіць, абудзіць, пабуджаць, узбуджаць, заклікаць, выклікаць. Хутчэй за ўсё найчасцейшая форма ў паўсядзённай мове адносіцца да абуджэння ад сну. Тэрэза ўжывае гэта слова найперш для таго, каб паказаць дзеянне Бога адносна чалавека, але таксама каб паказаць дзеянне чалавека адносна Бога. Бог нас будзіць праз розныя выдарэнні, асобаў, розныя свае ласкі, да любові. Але чалавек таксама і сам павінен абуджацца да любові Бога – перадусім рабіць тое, што пабуджае да любові Пана. Нават валасяніца тут можа быць дапамогай. Больш за тое, Тэрэза прагне, каб мы абуджалі адзін аднаго, дарэчы, яна сама дапамагла ў гэтым некалькім асобам.

Нагодай да нашага духоўнага абуджэння з’яўляецца юбілейны год і Год кансэкраванага жыцця. Кожны з нас добра ведае, дзе знаходзяцца месцы ў ягоным сэрцы, у ягоным жыцці, якія спяць і патрабуюць абуджэння, каб любіць. Але таксама кожны з нас ведае, што не патрэбна будзіць, што павінна быць усыплена, бо перашкаджае любіць. Вопыт Тэрэзы можа нам у гэтым дапамагчы.

Пан даў мне пэўны від сну пры жыцці, так што амаль заўсёды мне здаецца, што мне сніцца тое, што я бачу. Не адчуваю ні задавальнення, ні прыгнечанасці, а нават калі б яна была вялікай, не бачу яе ў сабе. Калі нейкія справы ствараюць для мяне цяжкасці, то яны так хутка мінаюць, што сама дзіўлюся, і яны пакідаюць ува мне адчуванні як пасля таго, быццам мне нешта прыснілася. Бо Пан ужо абудзіў маю душу з таго сну, які выклікаў у мяне тыя адчуванні па той прычыне, што я не была ні абыякавай, ні мёртвай для спраў гэтага свету. А Яго Веліч не хоча, каб я нанова аслепла.

Прагненні

На парозе манаскай кансэкрацыі знаходзіцца заклік бескарыснай любові Бога, скіраванай да канкрэтнай асобы (паглядзеў на яго з любоўю) (Мк 10, 21). Гэтая любоў чакае адказу, заклікае нас да ўзаемнасці (2 Кар 5, 14). Нараджае рознага кшталту ідэалы і прагненні: евангельскі радыкалізм, непрыняцце мінімалізму, прагненні больш вернага наследавання Хрыста, прагненне малітвы і пакуты за свет, прагненне абвяшчэння Евангелля, прысвячэння сябе іншым, святасці, з’яднання з Езусам… Хутчэй за ўсё, ля пачаткаў нашага паклікання гэтыя прагненні або падобныя мелі месца. Яны з’яўляюцца адным са сродкаў, якімі Пан будзіць душы, але таксама з’яўляюцца нечым залежным ад нас – можам іх распальваць, паглыбляць, ачышчаць, але можам таксама іх патушыць. Яны з’яўляюцца любоўным заахвочваннем. Паказваюць мэту. Даюць сілы ў дарозе.

Трэба мець вялікі давер, каб не памяншаць прагненняў, але даверыць Богу, што, калі самі стараемся, то паступова дойдзем да таго ж самага, да чаго, дзякуючы Яго дапамозе, дайшлі шматлікія святыя. Бо, калі яны не змагаліся за гэтыя цноты і за паступовае ўвядзенне іх у жыццё, то ніколі б не ўзняліся да такога высокага стану.

Тэрэза піша, што яна заўсёды мела вялікія прагненні, але адначасова хацела жыць паводле сваіх упадабанняў, спалучыць сяброўства з Богам і сяброўства са светам. Хацела не губляць свецкіх прыемнасцяў і цешыцца Богам. Адкрыла, што гэта не можа ісці ў пары. Бо гэта будзе рух “курынай хадой”. Жаліцца, што ў гэты час не мела нікога, хто б захапіў яе да лёту. Можа, мела на той час такіх духоўных кіраўнікоў, якія вучылі яе быць рапухай альбо вучылі лавіць яшчурак?

Добрыя прагненні ўзнікаюць у вырашальны для Тэрэзы момант – у момант яе канчатковага навяртання.

Магу сказаць, што гэта адзін з найбольш поўных прыгнечанасці стыляў жыцця, які – як мне здаецца – можна сабе ўявіць: бо я не цешылася ні Богам, ні чэрпала задавальнення ад свету. Калі знаходзілася сярод рэчаў, што даюць задавальненне ў свеце, прыгнечанасць выклікаў успамін таго, што я павінна Богу. Калі я была з Богам, зацікаўленасць да прыемнасцяў свету не давала мне спакою. Гэта вайна настолькі напоўненая пакутамі, што не ведаю, як я магла гэта перанесці на працягу столькіх гадоў. Я прагнула жыць, бо добра разумела, што я не жыла, а толькі змагалася з ценем смерці, і не мела нікога, хто б даў мне жыццё, і сама не магла яго сабе ўзяць; а Той, хто мог мне яго даць, меў рацыю, што не спяшаўсе мне на дапамогу, бо столькі разоў звяртаў мяне да сябе, а я Яго пакідала.

Пан урэшце адказвае на яе прагненні, хоце яе жыццё ім не адпавядала. Гэта здзяйсняецца праз паступовае навяртанне: праз чытанне вызнанняў св. Аўгустына, праз вобраз бічаванага Езуса, нарэшце, праз памятныя ўнутраныя словы: Не хачу ўжо, каб ты была з людзьмі, але з анёламі, словы, якія канчаткова разарвалі яе дрэнныя прывязанасці да іншых.

Рашучасць


Калі думаць пра характэрныя для Тэрэзы тэксты, адзін з першых, які нам узгадваецца, адносіцца да рашучасці. Пастава, якая з’яўляецца вырашальнай для Тэрэзы, важная як на пачатку духоўнага жыцця, так і на працягу ўсяго жыцця. І адносіцца не толькі да малітвы. Тэрэза мае глыбокае прадчуванне, падмацаванае вопытам, што наш Пан – гэта сябар душ, поўных мужнасці. Яе моцна здзіўляе, як шмат чыніць такое прыданне сабе адвагі да вялікіх рэчаў. Гэта пастава тых, якія ўжо маюць разбуджаныя прагненні піцця жывой вады. І хочуць ісці далей…

Вяртаючыся да тых, якія хочуць піць з гэтай жывой вады і ісці шляхам, які вядзе да яе, пакуль дойдуць да самай крыніцы, узнікае пытанне: з чаго яны павінны пачаць? Думаю, што ўсё заключаецца ў тым, каб прыступілі да рэчаў з рашучай пастановай, што не спыняцца, пакуль не дойдуць да мэты. Няхай адбываецца, што заўгодна, няхай баліць, як хоча, няхай наракае, хто хоча, няхай уласная наўдольнасць пішчыць і кажа: не дойдзеш, памрэш у дарозе, не вытрымаеш усяго гэтага, няхай увесь свет накінецца з пагрозамі.


У далейшым раздзеле яна дае прычыны, чаму гэта так важна: боязь д’ябла перад станоўчымі і адважнымі душамі; дадаванне сабе адвагі на ўзор жаўнера, які, становячыся на змаганне, не можа адысці назад, бо

ведае, калі непрыяцель пераможа, не даруе яму жыцця, што, калі не ў змаганні, то пасля яго чакае смерць. Маючы такую ўпэўненасць, будзе змагацца з яшчэ большай мужнасцю, не звяртаючы ўвагі на пагрозы і ўдары непрыяцеляў, бо выразна бачыць тое, што няма іншага выбару, што павінен альбо перамагчы, альбо загінуць.

Абудзіць свет

Запрашэнне Папы Францішка, якое кіруе сёння да Касцёла, таксама і да кансэкраваных асобаў, вельмі адназначнае – выйсці, каб абудзіць свет! Каб абудзіць свет, мы патрабуем неадкладна пачаць рухацца, прачнуцца, з дапамогай Пана, патэнцыялу, які ў нас ёсць. Дапамагаюць нам у гэтым добрыя прагненні, рашучасць, каб учыніць першы крок (не курыны) і пазней… Урэшце, самі сабе ў супольнасці можам дапамагаць у абуджэнні любові да Пана і руплівасці ў шуканні спосабаў абуджэння свету, паводле нашага харызмату.

Адной з найважнейшых спакусаў, якая заглушае руплівасць і адвагу, з’яўляецца пачуццё прайграння, ператвараючы нас у незадаволеных і расчараваных песімістаў з панурым тварам. Ніхто не можа распачаць змагання, калі не верыць у перамогу. Хто распачынае без даверу, ужо прайграў палову бітвы і закопвае ўласныя таленты. Нават з балесным усведамленнем уласнай слабасці трэба ісці наперад і не паддавацца, а таксама нагадваць сабе пра тое, што Пан сказаў да св. Паўла: “Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці” (2Кар 12, 9).

Таму выйдзем, каб ахвяраваць усім жыццё Езуса Хрыста. Калі нешта павінна выклікаць святое абурэнне, непакоіць і выклікаць дакоры сумлення, то няхай гэта будзе факт, што столькі нашых братоў жывуць пазбаўленыя сілы, святла і суцяшэння, што вынікаюць з сяброўства з Езусам Хрыстом, без ахінаючай іх супольнасці веры, без перспектывы сэнсу і жыцця. Побач з намі існуе галодны натоўп людзей, а Езус няспынна нам паўтарае: “Вы дайце ім есці!” (Мк 6, 37).

Пытанні

1. Якія прагненні і ідэалы прыцягваюць сучаснага чалавека на шлях кансэкраванага жыцця?
2. Што можа абудзіць свет – сучаснага чалавека з духоўнага сну, граху, эгаізму, мінімалізму? Што дапамагае мне ў абуджэнні сябе?
3. Як можам у супольнасці дапамагаць сабе ўзаемна ў духоўным абуджэнні?
4. Ці можна сябе змабілізаваць да вернасці Богу, шлюбам, Евангеллю? Калі так, то як?

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску