8 жніўня 2015 г.
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!
Вось дзень, якi даў нам Пан, узрадуемся i ўзвесялiмся ў iм.
Так i хочацца спяваць гэтыя словы псальма, якi гучыць у велiкодны час. Сённяшняя падзея асвячэння i ўсталявання крыжоў на вежах касцёла св. Яна Хрысцiцеля ў Серабранцы, які будуецца, – гэта не што iншае, як яшчэ адзiн знак уваскрасення Касцёла ў нашай краiне.
Апошнi год можна назваць годам устанаўлення крыжоў на касцёлах Мiнска, якія будуюцца. Мінулай восенню крыжы былi ўстаноўлены на касцёле ў Чыжоўцы. Вясной гэтага года – на святыні ў Каменнай Горцы, сёння – у Серабранцы. Усё гэта знакі прысутнасцi католiкаў у сталiцы Беларусi, якiм патрэбны свае святынi.
Крыж на вежы касцёла, які будуецца, – гэта таксама важны знак завяршэння яшчэ аднаго этапу яго будовы. Калiсьцi, калi будавалi дом, пасля таго, як былi пастаўлены кроквы, усталёўвалi вянок. Гэта быў знак завяршэння вельмi важнага этапу будовы дома. Таксама з сённяшняга дня крыжы на вежах касцёла ў Серабранцы будуць сведчыць аб завяршэннi чарговага i вельми важнага этапу будовы i аб тым, што гэты будынак мае сакральнае назначэнне i належыць Каталiцкаму Касцёлу. Яны будуць заклiкаць нас не зацыклiвацца толькi на зямных справах, але падымаць галаву ўверх, да Бога, каб жыць Ягонай праўдай.
Адзiн аповед распавядае пра тое, як несумленны чалавек злавiў арла, які выпаў з гнязда, i змясцiў яго ў клетку разам з курамi. У вынiку арол пераняў звычкi курэй. I вось аднойчы адзiн вучоны зайшоў да гэтага чалавека i вельмi здзiвiўся таму, што арол знаходзiцца разам з хатнiмi птушкамi. Гаспадар сказаў, што гэта не арол, а курыца. Вучоны запярэчыў гэтаму. Але гаспадар адказаў, што гэтая птушка нарадзілася арлом, але ён з яе зрабіў курыцу. Вучоны не здаваўся і свярджаў, што немагчыма арла ператварыць у курыцу. Ён нават узяў арла на рукi, падняў уверх i сказаў: арол, ляцi ўверх, твая айчына не зямля, а неба. Але арол толькi круцiў галавой і шукаў на зямлi зярнятка. Гаспадар трыўмфаваў, а вучоны не здаваўся, аднак усё было без поспеху. I вось ранiцай наступнага дня, калi ўзыходзiла сонца, ён узяў арла за галаву i накіраваў яе так, каб прамянi ўзыходзячага сонца траплялi проста ў вочы арлу. Арол устрапянуўся, расправiў крылы i падняўся ўверх, каб больш не вярнуцца на зямлю.
Няхай жа крыжы, якія асвячаюцца і ўстанаўліваюцца сёння, дапамогуць нам падняць нашы галовы ўверх да Езуса, каб святло Яго Евангелля пабудзiла нас да новага жыцця хрысцiянскiмi каштоўнасцямi. Амэн.
|