Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падрыхтоўчы катэхізіс да Сусветнай сустрэчы сем'яў. IX. Маці, настаўнік, сям’я: прырода і роля Касцёла

Касцёл складаецца з розных інстытутаў і арганізацый, каб магчы дзейнічаць у свеце. Але ў іх — яшчэ не ўся яго сутнасць. Касцёл — Нявеста Хрыста, жывая істота, а не проста грамадскі інстытут. Па словах святога Яна XXIII, гэта наша маці і настаўнік, наш суцяшыцель і кіраўнік, сям’я нашай веры. Нават тады, калі члены і кіраўнікі Касцёла грашаць, нам вельмі патрэбная яго мудрасць, сакрамэнты, падтрымка і абвяшчэнне праўды, таму што Касцёл з’яўляецца целам самога Езуса ў свеце — сям’ёю вялікага Божага народа.

Касцёл — наша Маці; мы— сыны і дочкі Касцёла

174. Касцёл — гэта нябесны Ерузалем, «Ерузалем, што ўгары, <...> нашая маці» (Гал 4, 26).161 Касцёл — «маці нашага новага нараджэння».162 Касцёл, як беззаганная нявеста Хрыста, дае нараджэнне сынам і дочкам, якія «народзяцца нанова... народзяцца з вады і Духа» (Ян 3, 3. 5).

175. Што значыць «нарадзіцца нанова»? Ці азначае гэта, што пасля хросту мы страчваем усялякую цялесную тоеснасць? Зусім не, гэта азначае, што «з крыніцы хросту нараджаецца адзіны народ Божы Новага Запавету, што перавышае ўсе натуральныя межы, створаныя нацыямі, культурамі, расамі і паламі: «Бо ўсе мы ў адным Духу ахрышчаныя ў адно цела».163 Гэта азначае, што як сыны і дочкі Касцёла мы атрымліваем новую тоеснасць, якая не знішчае, а перавышае ўсе шляхі, якімі чалавек звычайна фармуе сваю асобу.

176. Як члены Касцёла, мы з’яўляемся членамі «аднаго цела», якое немагчыма апісаць так, як мы звычайна апісваем чалавека, нельга вызначыць яго ўзрост, нацыянальнасць, розум і адукацыю; немагчыма ацаніць яго па дасягненнях, як мы звычайна ацэньваем людзей: па здольнасцях, фармацыі або маральных цнотах. Калі б Касцёл можна было апісаць з дапамогай любой з гэтых чалавечых уласцівасцяў, мы не павінны былі б адрадзіцца «звыш», а толькі знізу, у залежнасці ад нас саміх і нашых уласных абмежаваных здольнасцяў. Неістотна, наколькі мы можам быць разумнымі і поўнымі цнотаў, гэта нішто ў параўнанні з дасканалаю любоўю Хрыста і Яго Нявесты, нябеснага Ерузалема, нашай Маці, Касцёла. Становячыся Яго сынам ці дачкой, мы атрымліваем дар, новую тоеснасць у Хрысце, якую мы самі няздольныя сабе даць.

Як і чаму Касцёл з’яўляецца святым

177. Кажучы, што Касцёл з’яўляецца «беззаганным», мы прызнаем, што ўсе яго членыз’яўляюцца грэшнымі, паколькі Касцёл «ёсць святым, але ў той жа час заўсёды патрабуе ачышчэння».164 Святасць Касцёла — святасць Хрыста, Жаніха. Менавіта любоў Хрыста ў першую чаргу стварае Касцёл: «Першы Касцёл нарадзіўся, калі Хрыстус цалкам ахвяраваў сябе дзеля нашага збаўлення, прадбачанага ва ўстанаўленні Эўхарыстыі і здзейсненага на Крыжы <...> Як Ева была створаная з рабрыны Адама, які спаў, так і Касцёл нарадзіўся з прабітага сэрца Хрыста, які памёр на крыжы».165

178. Мы маглі б сказаць, што Касцёл «складаецца» не з цнотаў, не са святасці або нашых дасягненняў, а з самаахвярнай любові Хрыста. Калі мы нараджаемся з Касцёла як з нашай Маці, мы нараджаемся з гэтай любові Хрыста. Яго любоў надае Касцёлу яго тоеснасць не як нацыі, групы або клуба — аднаго з многіх, створаных людзьмі, але як «Нявесты», «Жонкі», якая з’яўляецца «адным целам» з Хрыстом, і таму адзіным Целам.

179. Любові, у якой мы нараджаемся ў Хрысце, мы не можам даць сабе самі. Яна ачышчае таго, хто яе аднойчы атрымаў, так што Касцёл у асобе кожнага са сваіх дзяцей заўсёды перамяняцца ў любові Хрыста, пакуль Хрыстус не сфармуецца ў кожным з нас. У гэтым сутнасць вобразу пілігрымуючага Касцёла, Касцёла «ў вандроўцы» да сваёй канчатковай мэты — дасканаласці, дасканаласці ў той самай любові і праз тую самую любоў, якая перадусім яго вызначае.

180. Пакуль гэты час не настане, Касцёл будзе бачыць, што яго пілігрымаванне заўсёды «патрабуе ачышчэння і пастаянна ідзе шляхам пакаяння»,166 і ён не можа заяўляць і не заяўляе пра ўласную дасканаласць, апроч як у сваім пасагу — крыві Хрыста, гэта значыць — Яго любові.

Калі католікі чыняць грахі, Касцёл не страчвае сваёй святасці

181. Касцёл заснаваны на Хрысце, і гэта азначае, што грэх у Касцёле, нават грэх яго слугаў, што атрымалі пасвячэнне, не можа скасаваць тоеснасці Касцёла ці знішчыць яго святасць, таму што тоеснасць Касцёла паходзіць не ад нас. Яна паходзіць ад Хрыста. У Старым Запавеце народ Божы, Ізраэль, быў адзначаны сваім запаветам з Богам, і ніякія шматлікія грахі, учыненыя ім, не маглі пазбавіць яго «абранасці» — той тоеснасці, якую ён атрымаў, стаўшы народам Божым. Куды б яны ні ішлі, Бог не пакідаў іх. Усе, хто сутыкаўся з габрэямі, заўсёды сутыкаліся з народам Божым, незалежна ад таго, наколькі грэшным мог быць які-небудзь яго прадстаўнік.

182. Божы запавет вернасці адносіцца і да Касцёла. Цуд Касцёла ў тым, што любоў Хрыста, якая вызначае Яго, немагчыма знішчыць ніякім грахом яго членаў. Касцёл — рэальная супольнасць, што існуе ў свеце, але яго нельга апісаць нічым, што паходзіць «ад» свету. У гэтым незвычайнае хараство Касцёла. Нам не трэба чакаць, пакуль узнікне супольнасць з дванаццаці дасканалых людзей, каб заявіць, што мы маем Касцёл, якому варта верыць. Мы верым не ў чалавечыя цноты або дасканаласць, мы верым у ЕзусаХрыста, які памёр за нас і сваёю Крывёю стварыў з нас «выбраны род, каралеўскае святарства, народ святы, люд, узяты Богам ва ўласнасць, каб абвяшчаць цноты таго, хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае сваё святло» (1П 2, 9).

Настаўніцкія паўнамоцтвы і адказнасць Касцёла

183. Касцёл, нашая Маці, надаючы нам новую тоеснасць у любові і ў святасці, у якіх сам быў створаны, таксама нясе адказнасць за нашае навучанне, каб мы станавіліся ўсё больш дасканалымі ў новай тоеснасці, якую атрымалі — не ад свету, а «звыш». Не існуе свецкіх інстытутаў, якія могуць выконваць гэтую функцыю, бо тоеснасць, якую Касцёл атрымлівае і перадае нам, не паходзіць ад дасягненняў свету, як мы ўжо вызначылі, а пераўзыходзіць і ўдасканальвае іх усе. Хутчэй за ўсё, «пастырскі абавязак настаўніцтва Касцёла» або Настаўніцкага Інстытута Касцёла, «мае сваёю мэтаю клопат пра тое, каб народ Божы трываў у праўдзе, якая вызваляе яго».167

184. Настаўніцкія паўнамоцтвы Касцёла служаць усяму Божаму народу, захоўваючы некранутай праўду Евангелля разам з усімі маральнымі вучэннямі, якія адкрываюцца нам яўным і прыхаваным чынам у Евангеллі, якім сілкуецца чалавечая свабода. Гэта такія праўды, як годнасць чалавечай асобы, дабро ў аснове ўсяго створанага, высакароднасць сужэнства і ўласцівая яму скіраванасць на жыццядайную еднасць любові. Гэтыя праўды не могуць быць знішчаныя грахамі супраць таго, што яны абвяшчаюць. Хутчэй падобныя грахі заклікаюць Касцёл абвяшчаць гэтыя праўды яшчэ больш аддана і з яшчэ большаю вераю, па меры таго, як ён імкнецца да аднаўленняў гэтых праўдаў і ў любові, з якой яны паходзяць.

Як сужэнцы і сем’і сведчаць пра Касцёл

185. Сужэнцы хрысціяне выконваюць галоўную ролю ў абвяшчэнні гэтых самых праўдаў з дапамогаю таго, што свет знаходзіць найбольш пераканаўчым — гэта значыць жыцця, што ўвесь час перамяняецца любоўю, якая перадаецца пары людзей у сакрамэнце сужэнства і вызначае іх еднасць як мужа і жонкі. Папа Францішак вельмі кранальна апісаў сведчанне праўды, якое могуць даць сужэнцы хрысціяне, падтрыманыя ласкаю сакрамэнту сужэнства:

«Сужэнцы хрысціяне не наіўныя; яны знаёмыя з жыццёвымі праблемамі і спакусамі. Але яны не баяцца быць адказнымі перад Богам і грамадствам. Яны не ўцякаюць, не хаваюцца, не ўхіляюцца ад паклікання фармавання сям’і і нараджэння дзяцей. Але сёння, ойча, гэта цяжка... Вядома, гэта цяжка! Вось чаму нам неабходная ласка, ласка, якая сыходзіць з сакрамэнту! Сакрамэнты — не аздабленне для жыцця — які прыгожы шлюб, якая прыгожая цырымонія, які прыгожы банкет... Але гэта не сакрамэнт сужэнства. Гэта аздабленне! Ласка даецца не для таго, каб упрыгожыць жыццё, яна ўзмацняе нас у жыцці, дадае нам мужнасці ісці наперад! Не адасабляючыся адно ад аднаго, а заўсёды застаючыся разам, хрысціяне святкуюць сакрамэнт сужэнства, таму што ведаюць, што ён ім патрэбны!»168

186. І Папа Ян Павел II, і Папа Бэнэдыкт XVI у свой час мелі нагоду цытаваць урывак з апостальскага паслання Папы Паўла VI Evangelii Nuntiі: «Сучасны чалавек больш ахвотна слухае сведкаў, чым настаўнікаў, а калі ён слухае настаўнікаў, то менавіта таму, што яны з’яўляюццасведкамі».169 Папа Францішак заклікае сужэнцаў хрысціянаў быць свайго роду настаўнікамі, якіх слухаюць сучасныя людзі, настаўнікамі, якія вучаць уласным сведчаннем і тым самым захоўваюць праўду і дэманструюць яе пераканаўчасць, адкрываючыся на новае жыццё, захоўваючы цяпло ўзаемнай любові і гатоўнасць заставацца шчырымі і гасціннымі да іншых, як аазісы любові і міласэрнасці ў культуры, так часта пазначанай цынізмам, жорсткасцю сэрцаў і роспаччу.

187. Сведчанне сужэнцаў хрысціянаў можа прынесці святло ў свет, які ставіць вытворчасць вышэй за людзей, а «мець» — вышэй за «быць» і такім чынам забываецца пра каштоўнасць людзей і пра каштоўнасць магчымасці наогул «быць». Няхай тыя, хто ўзяў сужэнства ў Хрысце, будуць вернымі сведкамі Яго любові і такім чынам стануць настаўнікамі праўды, якая заўсёды і паўсюль сапраўды застаецца непераможнай.

188. Касцёл — гэта інстытут, але ён заўжды больш, чым толькі інстытут. Касцёл — гэта маці, нявеста, цела, сям’я і запавет. Усе ахрышчаныя з’яўляюцца сынамі і дочкамі Касцёла, і гэта надае хрысціянам іх найбольш сутнасную і сапраўдную тоеснасць. Гэтак жа, як нашая грахоўнасць ніколі не перакрэсліць таго, што мы былі створаныя па вобразе Божым і з’яўляемся часткаю Божай сям’і, нашыя грахі не знішчаюць святасці Касцёла. Сутнасць Касцёла заключаная ў Хрысце, падмурку. Гэта ўскладае на нас адказнасць, але сам падмурак мацнейшы і бяспечнейшы за любое дасягненне або паразу чалавека. Нягледзячы на свае шматлікія недахопы, Касцёл не можа ўхіляцца ад адказнасці абвяшчаць Евангелле, і таму мы працягваем яго пакліканне да любові.

Пытанні для абмеркавання


a) Як Божы запавет абараняе нас, нават калі мы чынім грэх?
б) Усе могуць грашыць, у тым ліку і кіраўнікі Каталіцкага Касцёла. Чаму мы кажам, што Касцёл усё адно святы?
в) Чаго Езус хоча ад нас, калі ў Касцёла не атрымліваецца жыць паводле Яго вымаганняў?
г) Чаму Езус любіць Касцёл? Што ў Касцёле Яго цешыць? Што Яго расчароўвае?

Спасылкі

161. Пар. ККК, 757.
162. ККК, 169.
163. ККК, 1267. Пар. 1 Кар 12, 13.
164. LG, 8, іККК, 827.
165. ККК, 766.
166. LG, 8, іККК, 827.
167. ККК, 890.
168. Зварот Папы Францішка «To the participants in the pilgrimage of Families during the Year of Faith» («Да ўдзельнікаў пілігрымкі сем’яў»), Ватыкан, 26 кастрычніка 2013 г.
169. EN, 41.
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску