Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прамова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасцях у гонар св. Вацлава ў Стара Баляславе

28 верасня 2015 г.

Вашы Эмінэнцыі, Вашы Эксцэленцыі, браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў, браты і сёстры!

У дзень галоўнага апекуна Чэхіі св. Вацлава сардэчна вас вітаю ад імя беларускіх католікаў. Касцёл у Беларусі, падобна як і ў Чэхіі, перажыў цяжкія часы пераследу. Нашы землі сталіся Галготай ХХ стагоддзя, але, нягледзячы на жорсткі пераслед, не страцілі веры.

Праз два гады мы будзем адзначаць 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў, у якіх Марыя прадказала навяртанне нашых народаў. Дзякуй Богу, атэістычны рэжым упаў. Дзверы палітычных, эканамічных сістэм і абшараў культуры адчыніліся на Хрыста — як да гэтага заклікаў вялікі Ян Павел ІІ.

Атрыманая свабода з’яўляецца вялікімі дарам і адначасова заданнем, якое нялёгка выканаць. Скончыўся час ідэалагічнага атэізму, але пачаўся час матэрыялістычнага. Еўропа адракаецца ад хрысціянскай спадчыны, становіцца постхрысціянскай і жыве так, як быццам Бога наогул не было. Але нязгоднае з Божай воляй жыццё вядзе да катастрофы, якая праяўляецца ў крызісе маральнасці, сям’і, дэмаграфічнага ўпадку, маніпулявання найкаштоўнейшым Божым дарам жыцця і г.д. Мас-медыя і культура, замест таго, каб быць носьбітамі духоўных каштоўнасцяў, прапагандуюць амаральны стыль жыцця і называюць гэта поспехам і свабодай.

А свабода становіцца вельмі важным выклікам, з якога мы не здаем экзамен. У часы пераследу мы выйгралі ў несвабоды, але ці выйграем у свабоды?

Святы Вацлаў аддаў сваё жыццё у абароне здаровай веры і свабоды Касцёла.

Браты і сёстры, нашчадкі гэтага вялікага святога, вы з’яўляецеся яго спадкаемцамі і на вас ляжыць абавязак захавання нескажонай веры. Еўропа і свет, Чэхія і Беларусь маюць патрэбу ў людзях фармату св. Вацлава, каб бараніць веру і быць яе сведкамі ў сучасным секулярызаваным свеце.

Тамілы, народ, які пражывае пераважна ў Паўднёвай Азіі, кажуць, што нават самы галодны леў не есць траву. Леў — кароль звяроў, а чалавек па волі Божай — кароль стварэння.

Чалавек, ты валадар свету! Не еш травы, не старайся запоўніць духоўнай пустэчы сучаснага свету алкаголем, наркотыкамі, неўпарадкаваным сексуальным жыццём і г.д. Яны не заспакояць твайго голаду і духоўнай пустэчы. Еш заўсёды здаровую і актуальную ежу Божага слова і Эўхарыстыі, каб захаваць годнасць Божага дзіцяці і будаваць цывілізацыю любові і жыцця.

Няхай вам усім праз заступніцтва св. Вацлава благаславіць Бог Усемагутны. Пахвалёны Езус Хрыстус.

Адноўлена 28.09.2015 15:30
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску