Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Словы падзякі біскупа Антонія Дзям’янкі з нагоды асвячэння касцёла св. Бэнэдыкта, пачатку святкавання 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі, 90-годдзя духоўнай семінарыі і 145-годдзя нараджэння першага пастыра дыяцэзіі Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага

Пінск, касцёл св. Бэнэдыкта, 27 кастрычніка 2015 г.

Дзякуем Усемагутнаму Богу за магчымасць удзелу ва ўрачыстасцях, прысвечаных 90-й гадавіне заснавання Пінскай дыяцэзіі і семінарыі, 145-й гадавіне нараджэння яе першага арцыпастыра.

Шчыра дзякую ўсім, хто прыняў удзел у сённяшняй урачыстасці. Дзякую Папскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці і яго супрацоўнікам, арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму Тадэвушу Кандрусевічу за асвячэнне святыні і прамоўленае да нас Божае слова, усім біскупам, прысутным на ўрачыстасці - Віталію Скамароўскаму з Луцка (Украіна), Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з Гродна, Алегу Буткевічу з Віцебска, Казіміру Велікасельцу з Гомеля, Юрыю Касабуцкаму з Мінска, Аляксандру Яшэўскаму з Магілёва. Serdecznie dziękuję za przybycie na świątowanie Prowincjałowi Orionistów księdzu Krzysztofowi Baranowskiemu i прадстаўніку Правінцыяла палатынаў.

Шчыра дзякую тым, хто дапамагаў кс. Андрэю Рылку будаваць касцёл.  Разам з ім працавалі распрацоўшчыкі праектнай дакументацыі, рабочыя, супрацоўнікі курыі. Дзякую Брэсцкаму аблвыканкаму ў асобе спадара Анатолія Васільевіча Ліса за рэгістрацыю парафіі, старшыні Пінскага гарвыканкама спадару Андрэю Уладзіміравічу Мулярчыку за выдзяленне зямельнага ўчастка пад будаўніцтва касцёла, спадару Валерыю Лявонцьевічу Краўцу, які шмат дапамагаў у вырашэнні многіх арганізацыйных пытанняў, братам Юрыю і Віталію Мастыкам, архітэктару Грыгорыю Зялінскаму і групе працаўнікоў праектнай арганізацыі за распрацоўку праекта касцёла, генеральнаму дырэктару будаўнічага трэста № 2 горада Пінска спадару Мікалаю Міхайлавічу Бандарчуку і ўсёй яго камандзе за хуткае і якаснае выкананне будоўлі. Дзякую майстру-абліцоўшчыку спадару Антону Якімавічу Мельніку, стараннямі якога гэтаму касцёлу нададзены прыгожы выгляд.

Скіроўваю словы ўдзячнасці да Kанферэнцыі Біскупаў Злучаных Штатаў Амерыкі, арганізацыі “Kirche in Not” за аказаную фінансавую дапамогу, księdzu prałatowi Wincentemu Lisowskiemu z Lidy za welką pomoc w budowie od początku i do końca, za ofiarowane kinkiety i lustra dla kościoła, księdzu Tadeuszowi Szeszko za krzyż Św. Benedykta i zaprojektowanie głównego ołtarza, za obraz Matki Bożej Łahiszyńskiej, księdzu kanonikowi Andzejowi Stopyra z Brzozówki za ofiarowany obraz św. Benedykta, księdzu Janowi Adamarczykowi i rodzinie, jego przyjaciolom za wielka pomoc finansową na budowę kościoła, pafafiam w Świątkach, Wrocławiu, Białymstoku, парафіям нашай дыяцэзіі, якія ў верасні складвалі ахвяраванні на будоўлю святыні і цяпер на падрыхтоўку да святаў, парафіянам Пінска і жыхарам горада за розную дапамогу на будоўлю, цагельнаму заводу з Гарыні за цэглу на пабудову святыні, Тэлеханскаму лясгасу за драўніну на дах касцёла, усім, дзякуючы каму хутка дастаўляліся матэрыялы, айцу Пятру Бялевічу і яго памочнікам за падрыхтоўку і выданне спецвыпуска газеты да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі, віцэ-рэктару духоўнай семінарыі ксяндзу Уладзіміру Русаку за падрыхтоўку літургіі, выкладчыкам семінарыі і семінарыстам за ўдзел у асвячэнні касцёла, святарам і кансэкраваным асобам з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзій, а такскама гасцям з-за мяжы: з Польшы, Расіі, Украіны.  

Дзякую прысутным дэлегацыям з парафій Іўя, Ганцавіч і іншых, касцёльнаму хору на чале з арганісткай спадарыняй Вікторыяй Куцько, музычнаму гурту з Крыўчыц і Лагішына за ўпрыгожванне свята спевам і музыкай Палесся, супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі за асвятленне падзеі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску