Мінскі архікатэдральны касцёл, 12 снежня 2015 г.
Вашы Эксцэленцыi, паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!
На пачатку гэтай святой Iмшы шчыра вiтаю ўсiх вас, асаблiва арцыбiскупа Клаўдыё Гуджэроццi, якi завяршае сваё служэнне Апостальскага Нунцыя ў нашай краiне i сёння развiтваецца з намi ў сувязi з тым, што Папа Францiшак скiраваў яго ва Украiну.
Час бяжыць хутка.
Эксцэленцыя, Апостальскi Нунцый, яшчэ зусiм нядаўна мы Вас вiталi. Ведаючы Вашу надзвычайную актыўнасць i таленты, якiмi Вас адарыў Бог i якiмi Вы мудра карыстаецеся, з Вашым прызначэннем у Беларусь мы звязвалi новыя надзеi i не падманулiся.
З прысутнай Вам энергiяй Вы, як духоўнае цунамi, уварвалiся ў жыццё Касцёла ў нашай Бацькаўшчыне. Cустракалiся з бiскупамi, святарамi, кансэкраванымi асобамi, вернiкамi, моладдзю. Са словам суцяшэння і духоўнай дапамогі спяшалiся да хворых, абяздоленых, вязняў.
Вы вельмi добра чыталi знакi часу i своечасова на iх адказвалi. Дзякуючы Вашым намаганням колькасць бiскупаў у Беларусi падвоiлася. Вы з радасцю прымалi ўдзел у розных урачыстасцях як на нацыянальным, так i на дыяцэзiяльным узроўнях. Далучалiся да пiлiгрымак у нашыя санктуарыi. Збудавалі Апостальскую Нунцыятуру, як дом Папы ў сталіцы Беларусі. Cпрыялі рэгiстрацыi Тэалагiчнай акадэмii iмя св. Яна Паўла II i вылучэння зямлi пад яе будаўніцтва. Спадзяюся, што бюракратычныя працэдуры не затрымаюць гэтага працэсу надоўга. Напэўна, яшчэ шмат iншых пастырскiх iнiцыятыў i акцый звязаны з Вашым iменем. Дзякуючы Вам Касцёл у Беларусi стаў больш бачным i дынамічным.
Вы палюбiлi беларускую культуру, мову i гiсторыю нашага народа, якi вельмi шмат цярпеў, але захаваў веру. Вельмi моцна перажывалi за лёс нашай краiны, клапацiлiся аб вырашэнні праблем, з якімі яна сустракаецца. Вам глыбока на сэрцы ляжаў яе мiжнародны імідж і Вы прыклалі шмат намаганняў, каб яна займала годнае месца ў свеце. З Вашым iменем звязана развiццё адносiн з дзяржавай, грамадствам i з iншымi веравызнаннямi.
Напэўна, яшчэ шмат можна казаць пра дасягненнi Касцёла за апошнiя некалькi гадоў i пра змену сацыяльна-палiтычнага клiмату як у нашай краiне, так i ў адносiнах да яе на мiжнароднай арэне. I ў гэтым працэсе Ваша роля з’яўляецца знакавай. Будучы дасведчаным дыпламатам, Вы адначасова паказалi сябе як актыўны пастыр i проста чалавек, з якiм прыемна пагутарыць на розныя тэмы. З упэўненасцю можна казаць, што Вы сталі адным з нас.
Хаця нам цяжка пагадзiцца з тым, што Вы ад’язджаеце, мы ведаем, што з’яўляемся салдатамi i наш генерал Папа, якi нас накiроўвае туды, куды лiчыць патрэбным.
Сабраны ў мiнскай архiкатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі Божы народ сёння дзякуе Богу i Вам за Ваша ахвярнае служэнне, за любоў да Касцёла ў Беларусi i да нашага народа і жадае поспехаў на новым месцы ва Украiне, дзе патрэбны дыпламат i пастыр Вашага фармату.
Няхай Усемагутны Бог прыме гэтую Эўхарыстычную ахвяру – як малiтву падзякi – на праслаўленне i хвалу Імя свайго, на карысць Касцёла, а таксама як знак удзячнасцi Вам i просьбу аб благаслаўленнi на Вашае далейшае служэнне Касцёлу, глыбокапаважаны i дарагi ўсiм нам Апостальскi Нунцый.
|