Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова членаў Савета Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на ўрачыстасць Аб’яўлення Пана 2016 г.

Дарагія браты і сёстры!

Мы адсвяткавалі радасныя дні Божага Нараджэння, Новага года і сёння перажываем чарговае радаснае свята пакланення Езусу Хрысту Трох Каралёў, першых прадстаўнікоў язычніцкіх народаў. Сардэчна вітаем вас у гэты радасны дзень і мы, члены Савета Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Адносна нядаўна, у канцы лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, да вас звяртаўся рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі кс. д-р Раман Рачко, а сёння звяртаемся  і мы, таму што маем для гэтага падставы. Мы хочам шчыра падзякаваць за вашы малітвы аб шчаслівай, у адпаведнасці з воляй Бога, будучыні нашай семінарыі. Для нас ваша малітва з'яўляецца найбольш значным знакам вашай адкрытасці да той установы, у якой рыхтуюцца будучыя святары.

Дзякуем таксама за вашу матэрыяльную падтрымку нашай семінарыі. Мы выдатна разумеем, што ў кожнай сям'і ёсць свае ўласныя патрэбы і выдаткі, і таму ад усяго сэрца ўдзячны вам усім за вашу адкрытасць і шчодрасць у аказанні матэрыяльнай дапамогі нашай семінарыі.

Мы ўсе ведаем, наколькі патрэбнымі з’яўляюцца святары Касцёлу і ўсяму грамадству, а таксама тым краінам, якія яшчэ не ведаюць Хрыста. Мы ўсе разумеем, што для таго, каб плённа выконваць місію абвяшчэння навукі Езуса Хрыста ўсяму свету, трэба быць добра падрыхтаваным духоўна і інтэлектуальна, што не можа адбывацца ў адну хвіліну, а патрабуе многіх гадоў падрыхтоўкі, асабліва ў духоўнай семінарыі.

З вашых сем’яў паходзяць кандыдаты да святарства, яны пайшлі за голасам Пана, які іх паклікаў. Мы з'яўляемся Касцёлам Езуса Хрыста, і менавіта да тых людзей, якімі мы з’яўляемся, адносяцца Яго словы: “Прасіце Пана жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё”. Таму мы просім вас, калі гэта магчыма, аб пастаяннай малітве за нашу семінарыю, каб яна заўсёды была асяроддзем і месцам, дзе духоўна і інтэлектуальна фармуюцца будучыя святары, поўнасцю адданыя Богу і людзям, сярод якіх яны будуць працаваць.

Мы просім вас далучыць да сваіх штодзённых малітваў і просьбы аб новых пакліканнях да святарства і аб вытрымцы ў пакліканні для тых, хто ўжо знаходзіцца на гэтым шляху.

Вы добра разумееце, што працэс духоўнай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі таксама звязаны з выдаткамі. Ведаючы дабрыню вашых сэрцаў, сёння, у чарговы семінарыйны дзень, асмельваемся прасіць вас аб матэрыяльнай падтрымцы нашай семінарыі. Наколькі можаце, адкрыйце і на гэты раз вашы сэрцы на патрэбы нашай семінарыі. Шчыра дзякуем за вашу адкрытасць.

Абяцаем частую і сардэчную малітву за вас і жадаем  шчаслівага новага 2016 года, які распачаўся тыдзень таму. Няхай вас усіх Пан шчодра адорыць тымі ласкамі, якіх патрабуеце.

З павагай і ўдзячнасцю вам  –
члены Савета Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Гродна, 1 студзеня 2016 г.

Адноўлена 05.01.2016 14:53
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску