«Не здаровым патрэбны лекар; міласэрнасці хачу, а не ахвяры».
У той час:
Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў
на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і
пайшоў за Ім. І калі Езус сядзеў за сталом у доме, шмат мытнікаў і
грэшнікаў прыйшло і села за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта,
фарысеі казалі вучням Яго: Чаму Настаўнік ваш есць і п’е разам з
мытнікамі і грэшнікамі? Езус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: Не здаровым
патрэбны лекар, але хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць
“міласэрнасці хачу, а не ахвяры”. Бо Я не прыйшоў клікаць праведнікаў,
але грэшнікаў.
|
Адноўлена 28.06.2017 17:14 |