Мц 9, 18-26 |
«У мяне толькі што памерла дачка, але прыйдзі і яна будзе жыць». У той час: Калі Езус гаварыў з імі, да Яго падышоў адзін
кіраўнік і, пакланіўшыся Яму, сказаў: У мяне толькі што памерла дачка,
але прыйдзі і ўскладзі на яе руку сваю, і яна будзе жыць. Тады
Езус падняўся і разам са сваімі вучнямі пайшоў за ім. І вось жанчына,
якая дванаццаць гадоў цярпела на крывацёк, падышла ззаду і дакраналуся
да краю вопраткі Ягонай, бо казала сабе: Калі хоць дакрануся да вопраткі
Ягонай, выздаравею. Езус павярнуўся і, убачыўшы яе, сказаў: Будзь
адважнай, дачка: твая вера ўратавала цябе. І ад гэтага моманту жанчына
была здаровай. Калі Езус увайшоў у дом кіраўніка, Ён убачыў
жалейнікаў і ўзрушаны натоўп і сказаў: Выйдзіце, бо дзяўчынка не
памерла, але спіць. І насміхаліся з Яго. А калі натоўп вывелі, Ён
увайшоў і ўзяў дзяўчыну за руку, і яна ўстала.
|
Адноўлена 30.06.2017 16:51 |