Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 9. 1-8 |
«Праславілі Бога, які даў такую ўладу людзям». У тыя дні: Езус увайшоў у човен і пераправіўся ў свой
горад. І вось прынеслі да Яго паралізаванага, пакладзенага на ложа.
Убачыўшы іхнюю веру, Езус сказаў паралізаванаму: Будзь адважным, сыне,
адпускаюцца табе грахі. І вось некаторыя кніжнікі сказалі самі сабе: Ён
блюзнерыць. А Езус, убачыўшы думкі іхнія, сказаў: Навошта
задумваеце зло ў сэрцах вашых? Бо што лягчэй сказаць: «адпускаюцца табе
грахі», або сказаць: «устань і хадзі»? Але каб вы ведалі, што Сын
Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі. Тады кажа паралізаванаму:
Устань, вазьмі ложа сваё і ідзі дадому. Той устаў і пайшоў дадому.
|
Адноўлена 28.06.2017 17:13 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.