І Нядзеля Адвэнту, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 33, 14–16 Узгадую для Давіда Парастак Справядлівасці Чытанне кнігі прарока Ераміі. Вось надыходзяць дні, — кажа Пан, — калі Я выканаю абяцанне, якое абвясціў пра дом Ізраэля і пра дом Юды. У тыя дні і ў той час Я ўзгадую для Давіда Парастак Справядлівасці, і будзе ён чыніць правасуддзе і справядлівасць на зямлі. У тыя дні Юда будзе збаўлены і Ерузалем будзе жыць бяспечна, і назавуць яго: Пан — наша справядлівасць. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 25 (24), 4–5ab. 8–9. 10 і 14 (Р.: 1b) Рэфрэн: Да Цябе, о Пане, узношу я душу маю. 4. Дай спазнаць Твае дарогі, Пане, * Рэфрэн: 8. Пан — добры і справядлівы, * Рэфрэн: 10. Усе сцежкі Пана — гэта міласэрнасць і вернасць * Рэфрэн: 1 Тэс 3, 12 — 4, 2 Няхай Пан умацуе сэрцы вашыя ў час прыйсця Хрыста Чытанне Першага паслання святога Апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Браты: Няхай памножыць вас Пан і перапоўніць вас любоўю адно да аднаго і да ўсіх, якую і мы маем да вас; каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў святасці перад Богам і Айцом нашым у час прыйсця Пана нашага, Езуса, з усімі Ягонымі святымі. І ўрэшце, браты, просім вас і молім у Пану Езусе, каб вы, прыняўшы ад нас тое, як трэба вам сябе паводзіць і дагаджаць Богу, як вы і паводзіце сябе, каб больш у гэтым узрасталі. Бо вы ведаеце, якія мы далі вам наказы ад Пана Езуса. Гэта слова Божае. Пс 85 (84), 8 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць і дай нам сваё збаўленне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 25–28. 34–36 Набліжаецца адкупленне вашае + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Будуць знакі на сонцы і месяцы, і зорках, а на зямлі — спалох народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання. Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо захістаюцца моцы нябесныя. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і славаю вялікай. Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае. Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 24.09.2010 13:56 |