Чацвер — Першы тыдзень Адвэнту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 26, 1–6 Няхай увойдзе народ справядлівы Чытанне кнігі прарока Ісаі. У той дзень заспяваюць гэтую песнюў зямлі Юдэйскай: У нас моцны горад; Ён даў нам муры і вал для абароны. Адчыніце брамы! Няхай увойдзе народ справядлівы, які захоўвае вернасць. Моцнага духам Ты захоўваеш у глыбокім спакоі, бо ён спадзяецца на Цябе. Спадзявайцеся на Пана заўсёды, бо Пан ёсць вечная Скала! Бо Ён прынізіў тых, хто жыве на вышыні, высока ўзняты горад зваліў, зваліў яго на зямлю, скінуў яго ў пыл. Топчуць яго ногі, ногі прыгнечаных і ступні бедных. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 118 (117), 1 і 8–9. 19–21. 25–27а (Р.: 26а) Рэфрэн: Благаслаўлёны, хто ідзе ў імя Пана. 1. Хваліце Пана, бо Ён добры, + Рэфрэн: 19. Адчыніце мне брамы справядлівасці, + Рэфрэн: 25. О Пане, збаў! О Пане, паспрыяй. * Рэфрэн: Іс 55, 6 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе сябе знайсці, клічце Яго, пакуль Ён блізка. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 7, 21. 24–27 Хто выконвае волю Айца, той увойдзе ў Нябеснае Валадарства + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў вучням сваім: Не
кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане, — увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але
толькі той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах. Вось
жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да
чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і
разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў,
бо пастаўлены быў на скале. А кожны, хто слухае гэтыя словы
Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які
пабудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і
падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго
вялікае. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 29.01.2010 15:02 |