Пятніца — Першы тыдзень Адвэнту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 29, 17–24 У той дзень вочы сляпых будуць бачыць Чытанне кнігі прарока Ісаі. Гэта кажа Пан Бог:Ці ж у хуткім часе не станецца Лібан садам, і ці не будуць лічыць сад лесам? І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, і вочы сляпых з цемры і змроку будуць бачыць. І радасць пакорлівых павялічыцца ў Пану, і бедныя будуць цешыцца ў Святым Ізраэля. Бо не будзе больш крыўдзіцеля, і насмешнік знікне, і прападуць усе, хто імкнецца да несправядлівасці, хто ў словах асуджае чалавека і на таго, хто судзіцца ў браме, ставіць пастку, уводзіць справядлівага ў замяшанне. Таму Пан, які адкупіў Абрагама, так кажа дому Якуба: Цяпер Якуб не будзе асаромлены, і аблічча ягонае больш не збялее. Бо калі ўбачыць дзяцей сваіх, справу рук Маіх, то будзе свята шанаваць імя Маё, і свята шанаваць будуць Святога Якубавага, і Бога Ізраэля будуць баяцца. І той, хто блукае духам, набудзе разуменне, і хто наракае, атрымае настаўленне. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 4. 13–14 (Р.: 1а) Рэфрэн: Пан — маё святло і маё збаўленне. 1. Пан — маё святло і маё збаўленне: * Рэфрэн: 4. Аднаго я прашу у Пана і толькі гэтага жадаю, + Рэфрэн: 13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана * Рэфрэн: Прыйдзе наш Пан з моцай вялікай, і асветліць вочы сваіх слугаў. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 27–31 Аздараўленне сляпых, якія паверылі ў Езуса + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус адыходзіў адтуль, ішлі за Ім двое сляпых, якія крычалі: Змілуйся над намі, Сыне Давіда! І калі Ён прыйшоў у дом, сляпыя падышлі да Яго. І кажа ім Езус: Ці верыце, што Я магу зрабіць гэта? Яны кажуць Яму: Так, Пане! Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх і сказаў: Няхай станецца вам паводле веры вашай. І адкрыліся іх вочы. І Езус сурова наказаў ім: Глядзіце, каб ніхто не даведаўся. А яны, калі выйшлі, абвясцілі пра Яго па ўсёй той зямлі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 29.01.2010 15:02 |