Субота — Першы тыдзень Адвэнту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 30, 19–21. 23–26 Бог змілуецца над табою на голас ляманту твайго Чытанне кнігі прарока Ісаі. Гэта кажа Пан Бог, святы Ізраэля: Ты, народзе на Сіёне, які жывеш у Ерузалеме, не будзеш больш плакаць. Бог змілуецца над табою на голас ляманту твайго, і калі пачуе яго, адкажа табе. І дасць вам Пан хлеб пакуты і ваду прыгнёту; але твой Настаўнік не будзе хавацца, і вочы твае ўбачаць Настаўніка твайго, і вушы твае пачуюць слова, сказанае за табою: Гэта дарога, ідзіце па ёй, калі б вы адхіліліся ўправа ці ўлева. Ён спашле дождж на насенне тваё, якім ты засееш раллю, і хлеб, плён зямлі, будзе сытны і пажыўны. Статак твой у той дзень будзе пасвіцца на прасторных пашах. Валы і аслы, якія апрацоўваюць зямлю, будуць есці салёную мяшанку, прасеяную лапатай і віламі. І на кожнай высокай гары, і на кожным высокім узгорку будуць ручаі, патокі водаў у дзень разгрому вялікага, калі ўпадуць вежы. І святло месяца будзе, як святло сонца, а святло сонца павялічыцца ў сем разоў, як святло сямі дзён, у той дзень, калі Пан перавяжа рану свайго народа і залечыць язвы ад удару свайго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 147 (146), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: Іс 30, 18d) Рэфрэн: Шчаслівыя ўсе, хто спадзяецца на Пана. 1. Хваліце Пана, бо прыемна праслаўляць Бога нашага, Рэфрэн: 3. Ён лечыць зламаныя сэрцы, * Рэфрэн: 5. Вялікі наш Пан і вялікая моц Ягоная, * Рэфрэн: Іс 33, 22 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Пан — суддзя наш, Пан — наш заканадаўца, Пан — валадар наш, Ён нас збавіць. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 35 — 10, 1. 5а. 6–8 Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Абходзіў Езус усе гарады і вёскі, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач. Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра. Тады Ён кажа вучням сваім: Жніво, сапраўды, вялікае, ды работнікаў мала; дык маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё. І, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. Гэтых дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: Найбольш ідзіце да авечак з дому Ізраэля, якія загінулі. А ідучы, абвяшчайце, кажучы: Наблізілася Валадарства Нябеснае. Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 29.01.2010 15:03 |