Аўторак — Другі тыдзень Адвэнту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 40, 1–11 Бог суцяшае свой народ Чытанне кнігі прарока Ісаі. Суцешце, суцешце народ Мой! —кажа ваш Бог. Прамаўляйце да сэрца Ерузалема і абвяшчайце яму, што скончыўся час барацьбы ягонай, што адплочаныя беззаконні ягоныя, бо атрымаў ён з рукі Пана ўдвая за ўсе свае грахі. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце ў стэпе шлях нашаму Богу! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор — далінаю. І з’явіцца слава Пана, і адначасова ўбачыць яе кожнае цела, бо так сказалі вусны Пана. Голас кажа: Абвяшчай! І сказаў я: Што абвяшчаць? Кожнае цела — трава, і ўся сіла яго — як палявая кветка. Трава высыхае, вяне кветка, калі падзьме на яе вецер Пана; сапраўды, народ — гэта трава. Высыхае трава, вяне кветка, а слова Бога нашага трывае заўсёды. Узыйдзі на высокую гару, Сіён, які нясеш добрыя весткі! Зрабі моцным голас свой, Ерузалем, які нясеш добрыя весткі! Зрабі моцным голас свой, не бойся! Скажы гарадам юдэйскім: Вось Бог ваш! Вось Пан Бог прыходзіць з моцаю, і плячо Ягонае, што мае ўладу. Вось узнагарода Ягоная з Ім, і адплата Ягоная перад Яго абліччам. Як пастыр, Ён будзе пасвіць статак свой; ягнятаў будзе браць на рукі і насіць на грудзях сваіх, з клопатам будзе вадзіць кормячых авечак. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1–2. 3 і 10аc. 11–12. 13 (Р.: пар. Іс 40, 9–10) Рэфрэн: Вось наш Бог прыходзіць з моцаю вялікай. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 3. Апавядайце між плямёнамі пра славу Яго, * Рэфрэн: 11. Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля, * Рэфрэн: 13. Перад абліччам Пана, які прыходзіць, * Рэфрэн: Набліжаецца дзень Пана, які прыйдзе, каб нас збавіць. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 12–14 Бог не хоча гібелі тых, хто заблукаў + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Аднойчы: Езус сказаў сваім вучням: Як вы думаеце? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? І, калі атрымаецца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі. Гэтак няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з гэтых малых. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 29.01.2010 15:00 |