18 снежня — звычайны дзень Адвэнту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 23, 5–8 Абуджу для Давіда Парастак справядлівы Чытанне Кнігі прарока Ераміі. Вось настануць дні, — кажа Пан, — і абуджу для Давіда Парастак справядлівы, і запануе Кароль, і будзе Ён мудрым, і будзе чыніць правасуддзе і справядлівасць на зямлі. У дні Ягоныя збаўлены будзе Юда, і Ізраэль будзе жыць у бяспецы. І вось імя Ягонае, якім будуць называць Яго: Пан — наша справядлівасць. Таму вось надыходзяць дні, — кажа Пан, — калі ўжо не будуць казаць: жывы Пан, які вывеў сыноў Ізраэля з зямлі егіпецкай, але: жывы Пан, які вывеў і прывёў племя дому Ізраэля з паўночнай зямлі і з усіх земляў, па якіх рассеяў іх. І яны будуць жыць на зямлі сваёй. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 72 (71), 1–2. 12–13. 18–19. (Р.: пар. 7) Рэфрэн: Калі прыйдзе Збаўца, вечны мір настане. Рэфрэн: Рэфрэн: Рэфрэн: які на Сінаі даў Закон Майсею, прыйдзі нас збавіць моцаю сваёю. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 18–24 Езус будзе народжаны з Марыі, заручанай з Юзафам, патомкам Давіда + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо тое, што нарадзілася ў ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог». Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 29.01.2010 14:54 |