23 снежня — звычайны дзень Адвэнту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мал 3, 1–4; 23–24 Пашлю да вас прарока Іллю, перш чым прыйдзе дзень Пана Чытанне Кнігі прарока Малахіі. Гэта кажа Пан Бог: Вось Я пасылаю анёла майго, і ён падрыхтуе дарогу перада Мною, і нечакана прыйдзе ў сваю святыню Пан, якога вы шукаеце, і Анёл Запавету, якога вы чакаеце. Вось Ён ідзе, – кажа Пан Магуццяў. І хто вытрывае дзень Ягонага прыйсця, і хто ўстаіць, калі Ён з’явіцца? Бо Ён як агонь плавільшчыка, і як луг, што ачышчае. І сядзе, як плавільшчык і як той, хто ачышчае серабро, і ачысціць сыноў Левія, і пераплавіць іх, як золата і серабро, і яны будуць прыносіць Пану ахвяру ў справядлівасці. Тады спадабаецца Пану ахвяра Юды і Ерузалема, як у дні даўнія і як у мінулыя гады. Вось я пашлю да вас прарока Іллю, перш чым прыйдзе дзень Пана, вялікі і страшны. І ён зверне сэрцы бацькоў да сыноў, і сэрцы сыноў да бацькоў, каб Я, прыйшоўшы, не кінуў на зямлю праклён. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 25 (24), 4–5. 8–9. 10 і 14 (Р.: пар. Лк 21, 28) Рэфрэн: Падыміце галовы, бо набліжаецца вашае адкупленне. Рэфрэн: Рэфрэн: Рэфрэн: прыйдзі і збаў чалавека, якога Ты стварыў з пылу. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 57–66 Нараджэнне Яна Хрысціцеля + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Альжбеце надышоў час нарадзіць, і яна нарадзіла сына. І пачулі суседзі і сваякі яе, што Пан праявіў да яе такую вялікую міласэрнасць, і радаваліся разам з ёю. На восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіця і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарыем. Але маці ягоная сказала ў адказ: Не, але будзе названы Янам. І сказалі ёй, што няма нікога з сям’і яе, каго б называлі такім імем. І пыталіся на мігах у бацькі ягонага, як бы хацеў назваць яго. Ён папрасіў таблічку і напісаў: Ян — імя Яго. І ўсе здзівіліся. У гэты момант адразу адкрыліся вусны ягоныя і развязаўся язык ягоны, і ён загаварыў, праслаўляючы Бога. Усіх іхніх суседзяў ахапіў страх, і расказвалі яны пра ўсё гэта па ўсёй горнай краіне Юдэі. Усе, хто чуў, разважалі пра ўсё гэта ў сэрцах сваіх і казалі: Што ж гэта будзе за дзіця? Бо рука Пана была з ім. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 29.01.2010 14:55 |