24 снежня — звычайны дзень Адвэнту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 См 7, 1–5. 8b–12. 14а. 16 Валадарства Давіда будзе трываць вечна перад абліччам Пана Чытанне Другой кнігі Самуэля. Калі кароль Давід пасяліўся ў доме сваім, і Пан даў яму адпачыць ад усіх ягоных ворагаў навокал, тады сказаў кароль прароку Натану: Паглядзі, я жыву ў кедравым доме, а Божы каўчэг знаходзіцца ў шатры. І сказаў Натан каралю: Ідзі, зрабі ўсё, што ў сэрцы тваім, бо Пан з табою. У тую ноч, было скіравана слова Пана да Натана: Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: так кажа Пан: ці ты збудуеш Мне дом для Майго жылля? Я забраў цябе з пашы, калі хадзіў ты за авечкамі, каб стаў ты правадыром Майго народа, Ізраэля. І быў з табою ўсюды, куды б ты не хадзіў, і знішчыў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў імя тваё вялікім, як імя вялікіх на зямлі. Я прызначу месца для народа Майго, Ізраэля, і пасялю яго, і будзе ён жыць на сваім мейсцы, і не будзе больш турбавацца, і бязбожныя не будуць больш уціскаць яго, як раней. З таго часу, як устанавіў суддзяў над народам Маім, Ізраэлем, Я даў табе жыць у згодзе з усімі ворагамі тваімі. І Пан абяцаў табе, што пабудуе для цябе дом. Калі ж скончацца твае дні і ты спачнеш з бацькамі сваімі, тады я абуджу пасля цябе патомка твайго, які выйдзе з улоння твайго, і ўмацую ягонае валадарства. Я буду яму Айцом, а ён будзе Мне сынам. І будзе непахісным дом твой і валадарства тваё навекі перад абліччам Маім, і трон твой будзе ўмацаваны навекі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 2–3. 4–5. 27 і 29 (Р.: 2а) Рэфрэн: Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна. Рэфрэн: Рэфрэн: Рэфрэн: прыйдзі і асвятлі тых, хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 67–79 Наведаў нас Усход з вышыні + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Захарыя, бацька Яна, напоўніўся Духам Святым і прарочыў, кажучы: Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 29.01.2010 14:54 |