7 снежня — успамін Амброзія, біскупа і доктара Касцёла |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 3, 8–12 Абвяшчаць язычнікам невычэрпнае багацце Хрыста Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Мне, найменшаму сярод усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць язычнікам Добрую Навіну пра невычэрпнае багацце Хрыста і адкрыць усім, чым ёсць спаўненне таямніцы, спрадвеку схаванай у Богу, Стварыцелю ўсяго; каб цяпер праз Касцёл стала вядомай княствам і ўладам на нябёсах бясконцая мудрасць Божая, паводле спрадвечнага плану, які Бог здзейсніў у Езусе Хрысце, Пану нашым. У Ім мы маем адвагу і доступ да Айца з надзеяй праз веру ў Яго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 2–3. 4–5. 21–22. 25 і 27 (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Буду славіць вечна міласэрнасць Пана. 2. Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна, * Рэфрэн: 4. Я заключыў запавет з выбраным Маім, * Рэфрэн: 21. Знайшоў Давіда, слугу Майго, * Рэфрэн: 25. З ім мая вернасць і міласэрнасць, * Рэфрэн: Ян 10, 14 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — добры пастыр, — кажа Пан, — і ведаю авечак маіх, а мае ведаюць Мяне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 10, 11–16 Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў: Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. А найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак. Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. І жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 25.01.2010 18:20 |