28 студзеня — успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мдр 7, 7–10. 15–16 Я палюбіў яе больш, чым здароўе і прыгажосць Чытанне кнігі Мудрасці Саламона. Я маліўся — і было дадзена мне разуменне; я заклікаў — і сышоў на мяне дух Мудрасці. Я аддаў ёй перавагу над скіпетрамі і тронамі, і багацце нічым я палічыў у параўнанні з ёю. Я не параўноўваў з ёю каштоўных камянёў, бо ўсё золата перад ёю — нікчэмны пясок, а срэбра перад ёй, як бруд. Я палюбіў яе больш, чым здароўе і прыгажосць, і больш хацеў бы мець яе чым святло, таму што бляск яе — непагасны. Няхай бы даў мне Бог гаварыць з разуменнем, а думаць годна таго, чым адораны я, таму што Ён — правадыр мудрасці і той, хто папраўляе мудрых. Бо ў Ягоных руках і мы, і нашыя словы, усялякая разважлівасць і практычнае ўменне. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 9–10. 11–12. 13–14 (Р.: 12b) Рэфрэн: Навучы мяне Пане, Тваім пастановам. 9. Як юнак захавае беззаганным свой шлях? — * Рэфрэн: 11. У сэрцы маім я схаваў Тваё слова, * Рэфрэн: 13. Я пералічваю сваімі вуснамі * Рэфрэн: Мц 23, 9b. 10b Адзін у вас Айцец Нябесны,адзін у вас Настаўнік — Хрыстус. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 23, 8–12 Не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 25.01.2010 18:20 |