31 студзеня — успамін св. Яна Боска, святара |
Флп 4, 4–9 Што беззаганнае — пра гэта думайце Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Браты: Радуйцеся заўсёды ў Пану; яшчэ раз кажу: радуйцеся! Лагоднасць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Пан блізка. Ні пра што не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і мальбе з удзячнасцю адкрывайце вашыя просьбы Богу. І спакой Божы, які пераўзыходзіць усялякі розум, будзе аберагаць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысце Езусе. Нарэшце, браты, што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы — пра гэта думайце. Чаму навучыліся, і што прынялі, і пачулі, і ўбачылі ўва мне, тое чыніце, і Бог спакою будзе з вамі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 8–9. 13–14. 17–18а (Р.: 1а) Рэфрэн: Благаславі, душа мая, Пана. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 3. Ён адпускае ўсе беззаконні твае * Рэфрэн: 8. Міласэрны ёсць Пан і ласкавы, * Рэфрэн: 13. Як літуецца бацька над сынамі, * Рэфрэн: 17. Міласэрнасць Пана спрадвеку * Рэфрэн: Мц 23, 11. 12b Большы з вас няхай будзе слугою для вас, — кажа Пан, —хто прыніжае сябе будзе ўзвышаны. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 1–5 Калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 25.01.2010 18:19 |