24 студзеня — успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла |
Эф 3, 8–12 Абвяшчаць язычнікам Добрую Навіну пра невычэрпнае багацце Хрыста Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Мне, найменшаму сярод усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць язычнікам Добрую Навіну пра невычэрпнае багацце Хрыста і адкрыць усім, чым ёсць спаўненне таямніцы, спрадвеку схаванай у Богу, Стварыцелю ўсяго; каб цяпер праз Касцёл стала вядомай княствам і ўладам на нябёсах бясконцая мудрасць Божая, паводле спрадвечнага плану, які Бог здзейсніў у Езусе Хрысце, Пану нашым. У Ім мы маем адвагу і доступ да Айца з надзеяй праз веру ў Яго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 37 (36), 3–4. 5–6. 30-–31 (Р.: 30а) Рэфрэн: Вусны справядлівага кажуць мудрасць. 3. Спадзявайся на Пана і чыні дабро; * Рэфрэн: 5. Даручы Пану шлях свой, * Рэфрэн: 30. Вусны справядлівага кажуць мудрасць, * Рэфрэн: Ян 13, 34 Новую запаведзь даю вам, — кажа Пан, —каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 9–17 Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові. Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай. Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё. Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 26.01.2010 17:27 |