5 лютага — успамін св. Агаты, панны і мучаніцы |
1 Кар 1, 26–31 Слабое свету выбраў Бог Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Паглядзіце, браты, на пакліканне вашае. Няшмат сярод вас мудрых паводле цела, няшмат моцных, няшмат высакародных. Але Бог выбраў неразумнае свету, каб асароміць мудрых, і слабое свету выбраў Бог, каб асароміць моцных, і бязроднае свету, і пагарджанае, і тое, чаго няма выбраў Бог, каб знішчыць існае, каб ніякае цела не выхвалялася перад Богам. Праз Яго і вы існуеце ў Хрысце Езусе, які стаў для нас мудрасцю ад Бога, і справядлівасцю, і пасвячэннем, і адкупленнем, каб было, як напісана: Хто хваліцца, няхай хваліцца ў Пану. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 31 (30), 3cd–4. 6 i 8ab. 16 i 17 (Р.: 6а) Рэфрэн: У рукі Твае, Пане, аддаю я дух мой. 3. Будзь для мяне каменнай цвярдыняй, * Рэфрэн: 6. У рукі Твае аддаю я дух мой; * Рэфрэн: 16. У Тваіх руках дні мае, * Рэфрэн: 1 П 4, 14 Калі ганяць вас за імя Хрыста, то вы шчаслівыя, бо Дух Божы спачывае на вас. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 23–26 Хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў усім: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. Бо, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго. Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а сябе самога загубіць ці пашкодзіць сабе? Хто ж будзе саромецца Маіх слоў, таго і Сын Чалавечы будзе саромецца, калі прыйдзе ў славе сваёй, Айца і святых анёлаў. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 26.01.2010 18:26 |