10 лютага — успамін св. Cхалястыкі, панны |
Пп 8, 6–7 Любоў моцная, як смерць Чытанне кнігі Песні песняў Саламона. Пастаў мяне, як пячаць на сваім сэрцы, як пячаць на сваёй руцэ. Бо любоў моцная, як смерць; суровая, як адхлань, зайздрасць. Полымя яе як полымя агню, як Божае полымя. Воды вялікія не могуць пагасіць любові, і рэкам не заліць яе. Калі б чалавек аддаў за любоў усю маёмасць свайго дому, ім бы цалкам пагарджалі.Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 148, 1–2. 11–13а. 13с–14 (Р.: пар. 12а. 13а) Рэфрэн: Аллелюя. Або: Рэфрэн: Хлопцы і дзяўчаты, слаўце імя Пана. Рэфрэн: 11. Каралі зямлі і ўсе народы, † Рэфрэн: Веліч Яго па-над зямлёй і нябёсамі. * Рэфрэн: Ян 14, 23 Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, —і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да Яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 10, 38–42 Марта прыняла Яго. Марыя ж выбрала найлепшую частку + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У той час: Прыйшоў Езус у адну вёску. І жанчына, якую звалі Марта, прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падышоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне. Пан жа сказаў ёй у адказ: Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.02.2010 13:23 |