23 лютага — успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка |
Ап 2, 8–11 Я ведаю пра твой уціск і ўбоства Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога Яна. Анёлу касцёла ў Смірне напішы: Гэта гаворыць Першы і Апошні, які быў мёртвы, але ажыў: Я ведаю пра твой уціск і ўбоства, але ты багаты; ведаю пра блюзнерствы тых, хто называе сябе юдэямі, але не з’яўляецца імі, а сінагогаю сатаны. Не бойся таго, што мусіш выцерпець. Вось д’ябал збіраецца кінуць некаторых з вас у вязніцу, каб вы зведалі выпрабаванне. І будзеце зносіць уціск дзесяць дзён. Будзь верны аж да смерці, і Я дам табе вянец жыцця. Хто мае вушы, няхай пачуе, што Дух гаворыць касцёлам. Пераможца напэўна не зазнае шкоды ад другой смерці. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 31 (30), 3сd–4. 6 і 8ab. 16–17 (Р.: 6а) Рэфрэн: У рукі Твае, Пане, аддаю я дух мой. Рэфрэн: 6. У рукі Твае аддаю я дух мой; * Рэфрэн: 16. У Тваіх руках дні мае, * Рэфрэн: Цябе, Пане, славіць войска мучанікаў, апранутае ў белыя шаты. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 18–21 Калі Мяне пераследавалі, то і вас будуць пераследаваць + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі свет вас ненавідзіць, ведайце, што свет узненавідзеў Мяне раней за вас. Калі б вы былі са свету, свет любіў бы вас, як сваё. А паколькі вы не са свету, бо Я выбраў вас са свету, таму свет і ненавідзіць вас. Памятайце пра слова, якое Я сказаў вам: слуга не большы за свайго гаспадара. Калі Мяне пераследавалі, то і вас будуць пераследаваць. Калі слова Маё захавалі, то і вашае захаваюць. Але ўсё гэта будуць рабіць вам за імя Маё, бо не ведаюць таго, хто паслаў Мяне. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 27.01.2010 14:08 |