7 сакавіка — успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 8, 31b–39 Ні смерць, ні жыццё не зможа адлучыць нас ад любові Божай Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Калi Бог за нас, хто ж супраць нас? Той, хто ўласнага Сына не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсiх нас, ці ж таксама не дасць нам разам з Iм усяго? Хто будзе абвiнавачваць выбраных Богам? Ці ж Бог, які апраўдвае? Хто будзе асуджаць іх? Ці ж Хрыстус, які памёр, а нават больш за тое, уваскрос, знаходзіцца праваруч Бога і заступаецца за нас? Хто адлучыць нас ад любові Хрыста: няшчасце ці прыгнёт, ці пераслед, ці голад, ці галеча, ці небяспека, ці меч? Як напісана: За цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі, прызначанымі на зарэз. Над усім гэтым мы атрымліваем поўную перамогу праз таго, хто палюбіў нас. Бо я перакананы, што ні смерць, ні жыццё, ні анёлы, ні ўлады, ні цяперашняе, ні будучае, ні сілы, ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэнне не зможа адлучыць нас ад любові Божай, якая ёсць у Хрысце Езусе, Пану нашым. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 124 (123), 2–3. 4–5. 7b–8 (Р.: 7а) Рэфрэн: Душа наша вызвалілася з сіла лоўчых. 2. Калі б Пан не быў з намі * Рэфрэн: 4. Тады б залілі нас воды, * Рэфрэн: 7. Сіло парвана, * Рэфрэн: Мц 5, 10 Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 34–39 Не мір прыйшоў Я прынесці, але меч + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў прынесці мір на зямлю. Не мір прыйшоў Я прынесці, але меч. Бо Я прыйшоў паставіць чалавека супраць бацькі ягонага, і дачку — супраць маці яе, і нявестку супраць свекрыві яе; і будуць ворагі чалавеку хатнія ягоныя. Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне. Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А хто стаціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 01.03.2010 18:30 |