7 красавіка — успамін св. Жана Батыста Сальскага, святара |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Цім 1, 13–14; 2, 1–3 Прыгожы скарб захавай, дзякуючы Духу Святому Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Трымайся прыкладу здаровага вучэння, якое ты чуў ад мяне ў любові і веры, якія ў Хрысце Езусе. Гэты прыгожы скарб захоўвай, дзякуючы Духу Святому, які жыве ў нас. Ты ж, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Езусе Хрысце. А пачутае ад мяне пры многіх сведках, перадай верным людзям, якія будуць здольныя навучыць таксама іншых. Цярпі разам са мною як добры жаўнер Хрыста Езуса. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 1, 1–2. 3. 4 і 6 (Р.: 2а або Пс 40 (39), 5а) Рэфрэн: У Законе Пана яго асалода. Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных † Рэфрэн: 3. Ён будзе як дрэва пасаджанае каля воднага патоку, * Рэфрэн: 4. Не такі лёс бязбожных: * Рэфрэн: Мц 23, 11. 12b Большы з вас няхай будзе слугою для вас, — кажа Пан. Хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 1–5 Калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 05.03.2010 17:59 |