2 мая — успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 5, 1–5 Гэтай перамогай, якая перамагла свет, ёсць наша вера Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя: Кожны, хто верыць, што Езус ёсць Месія, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць таго, хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго. Па тым пазнаём, што мы любім дзяцей Божых, калі любім Бога і захоўваем запаведзі Яго. Бо любоў да Бога ёсць у тым, каб мы захоўвалі Ягоныя запаведзі, а запаведзі Яго не з’яўляюцца цяжкімі. Бо ўсё, што народжана ад Бога, перамагае свет. І гэтай перамогай, якая перамагла свет, ёсць наша вера. Хто ж перамагае свет, калі не той, хто верыць, што Езус ёсць Сынам Божым? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 37 (36), 3–4. 5–6. 30–31 (Р.: 30а) Рэфрэн: Вусны справядлівага кажуць мудрасць. Рэфрэн: 5. Даручы Пану шлях свой, * Рэфрэн: 30. Вусны справядлівага кажуць мудрасць, * Рэфрэн: Мц 5, 10 Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 22–25а Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Усе будуць ненавідзець вас за Маё імя. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены. Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы. Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны, і слузе — як гаспадар ягоны. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 30.04.2010 14:58 |