22 ліпеня — успамін св. Марыі Магдалены |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Пп 3, 1–4а Я знайшла таго, каго мая душа кахае Чытанне Песні песняў Саламона. Так кажа нявеста:На ложку сваім па начах я шукала таго, каго мая душа кахае; я шукала яго, але не знайшла. Я ўстану і па горадзе прайдуся, па вуліцах і плошчах буду шукаць таго, каго мая душа кахае. Я шукала яго, але не знайшла. Спаткалі мяне вартаўнікі, што абыходзяць горад: Ці не бачылі вы таго, каго мая душа кахае? І ледзьве адышла ад іх, я знайшла таго, каго мая душа кахае. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 63 (62), 2. 3–4. 5–6. 8–9 (Р.: 2b) Рэфрэн: Божа, Цябе прагне душа мая. 2. Божа, Ты мой Бог, Цябе шукаю, * Рэфрэн: 3. Так, у святыні я ўглядаюся ў Цябе, * Рэфрэн: 5. Так, буду благаслаўляць Цябе ў маім жыцці * Рэфрэн: 8. Бо Ты стаў маёй дапамогай, * Рэфрэн: Жывога Хрыста, грабніцы ўваход, і славы бачыла ўсход. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 20, 1–2. 11–18 Жанчына, чаго ты плачаш? Каго шукаеш? + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго. Марыя стаяла каля магілы і плакала. Калі ж плакала, зазірнула ў магілу і ўбачыла двух анёлаў у белым адзенні, якія сядзелі, адзін каля галавы, а другі каля ног, дзе ляжала цела Езуса. І яны кажуць ёй: Жанчына, чаго ты плачаш? Адказала ім: Забралі Пана майго, і не ведаю, дзе паклалі Яго. Калі гэта сказала, азірнулася і ўбачыла Езуса, які стаяў там, але не ведала, што гэта Езус. Кажа ёй Езус: Жанчына, чаго ты плачаш? Каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: Пане, калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, і я забяру Яго. Езус кажа ёй: Марыя! А яна азірнулася і сказала Яму па-габрэйску: Раббуні, – што азначае “Настаўнік”. Кажа ёй Езус: Не затрымлівай Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца. Ідзі ж да братоў Маіх і скажы ім: Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, да Бога Майго і Бога вашага. Пайшла Марыя Магдалена абвясціць вучням, што бачыла Пана і тое, што Ён сказаў ёй. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 06.07.2010 17:37 |